Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Магілёў–Жлобін–Гомель у верасні 2022 года

25 жніўня 2022

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастках Магілёў–Жлобін і Жлобін–Хальч 1, 5, 6, 7, 8, 9, 12 і 13 верасня 2022 года змяняецца расклад цягніка №615/616 Магілёў–Гомель. 1, 12 і 13 верасня гэты цягнік адправіцца з Магілёва на 2 гадзіны 35 хвілін раней графіка, а 5, 6, 7, 8 і 9 верасня – на 2 гадзіны 40 хвілін раней.

З 5 па 9 верасня нязначна зменіцца расклад руху цягнікоў міжнародных ліній № 55/56 Гомель–Масква–Гомель і №83/84 Гомель–Санкт-Пецярбург–Гомель.

Таксама ў перыяд з 5 па 9 верасня змененым раскладам будзе курсіраваць цягнік №715 Гомель–Мінск.

З 19 па 23 верасня, у сувязі з правядзеннем рамонтных работ на ўчастку Магілёў-2–Буйнічы, змененым маршрутам і раскладам будуць рухацца цягнікі міжнародных ліній № 55/56 Гомель–Магілёў–Масква і №83/84 Гомель–Санкт-Пецярбург.

З 19 па 22 верасня цягнік № 603 Гомель–Брэст будзе адпраўляцца з Гомеля на 31 хвіліну раней. Акрамя таго пройдзе змененым раскладам цягнік №605/606 Полацк–Брэст, у састаў якога будуць уключаны бесперасадачныя вагоны Полацк–Гомель.

Таксама 19 верасня змененым раскладам будзе ісці цягнік №749/750 Гомель–Магілёў, ён адправіцца з Магілёва на 1 гадзіну 28 хвілін раней.

У перыяд з 19 па 23 верасня цягнікі №615/616 у зносінах Гомель–Магілёў–Гомель адменены. Замест іх у гэтыя дні будуць курсіраваць цягнікі №613/614 у зносінах Гомель–Буйнічы–Гомель, адпраўленнем з Гомеля ў 14.27 і прыбыццём на станцыю Буйнічы ў 16.57, адпраўленнем з Буйніч у 17.46 і прыбыццём на станцыю Гомель у 20.57. Акрамя таго, у сувязі з рамонтнымі работамі, асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам. Падвоз пасажыраў на ўчастку Магілёў–Буйнічы будзе арганізаваны аўтобусамі.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў улічваць гэтыя абставіны пры планаванні паездак і рэкамендуе загадзя ўдакладняць час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў.

Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў графіку руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку БЧ «Мой поезд» або па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год