Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе

05 жніўня 2022

5 жніўня 2022 года ў 7:23 на станцыі Косава-Палескае адбылося сутыкненне цягніка міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 702 Брэст – Мінск з легкавым аўтамабілем, вадзіцель якога, груба парушыўшы правілы дарожнага руху, выехаў на забараняльны сігнал святлафора на рэгуляваным чыгуначным пераездзе пры сігналізацыі, якая спраўна працуе.

Машыністам цягніка было ўжыта экстранае тармажэнне. Ніхто з пасажыраў цягніка не пацярпеў.

У выніку сутыкнення пашкоджаны састаў электрацягніка. У цяперашні час абцяжараны рух цягнікоў на ўчастку Баранавічы – Брэст, у сувязі з чым са спазненнем будуць рухацца асобныя цягнікі: № 734, 736 Брэст – Мінск, № 6302, 6304, 6303 Баранавічы – Брэст. Таксама магчыма змяненне тыпу рухомага саставу для цягнікоў № 752 Мінск – Гомель і № 751 Гомель – Мінск.

Беларускай чыгункай прымаюцца аператыўныя меры па ліквідаванню вынікаў інцыдэнту і дастаўцы пасажыраў у напрамку Мінска і Брэста.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і прыносіць свае прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год