Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Едзем у Піцер! Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя рэйсы цягніка № 250/249 па маршруце Мінск – Санк-Пецярбург – Мінск

09 жніўня 2022

Нагадаем, цягнік № 250/249 Мінск – Санкт-Пецярбург быў прызначаны на летнія месяцы з адпраўленнем з Мінска па чацвяргах, а з Санкт-Пецярбурга па нядзелях.

З улікам павелічэння попыту пасажыраў да канца жніўня дадаткова прызначаны рэйсы гэтага цягніка адпраўленнем па пятніцах у 20:40 з Санкт-Пецярбурга, а з Мінска па суботах у 19:15.

Продаж білетаў на гэтыя рэйсы ўжо адкрыты.

Звяртаем увагу, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік № 250/249 робіць прыпынкі на станцыях Жодзіна, Барысаў, Талачын, Орша і Віцебск.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіку руху цягніка можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год