Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Баранавічы–Ваўкавыск у жніўні-верасні 2022 года

25 жніўня 2022

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Баранавічы–Ваўкавыск у перыяд з 29 жніўня па 29 верасня 2022 года часткова змяняецца маршрут і расклад руху пасажырскага цягніка № 680 Гродна–Віцебск. Так, 29 жніўня, 1, 5, 8, 12, 13, 14, 15, 19, 20, 21, 22, 26, 27, 28 і 29 верасня гэты цягнік адправіцца з Гродна ў 10-35 і будзе рухацца па змененаму раскладу праз станцыю Ліда (а не праз станцыю Ваўкавыск).

Звяртаем увагу пасажыраў, што 29 жніўня, 1, 5, 8, 12, 13, 14, 15, 19, 20, 21, 22, 26, 27, 28 і 29 верасня на ўчастку Баранавічы–Ваўкавыск асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца змененым маршрутам.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб змяненні ў раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку БЧ «Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год