Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік у зносінах Мінск–Гомель, а таксама прадоўжыла перыяд курсіравання раней прызначаных цягнікоў да Гомеля і Брэста

20 чэрвеня 2022

У сувязі з сезонным павелічэннем пасажырапатоку ў мэтах задавальнення попыту насельніцтва на чыгуначныя перавозкі Беларуская чыгунка прызначыла на 20–24 чэрвеня 2022 года дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 752/755 у зносінах Мінск–Гомель.

З Мінска цягнік будзе адпраўляцца 20–23 чэрвеня 2022 года ў 15:50 і прыбываць у Гомель у 19:06.

У зваротным кірунку цягнік будзе курсіраваць з 21 па 24 чэрвеня. З Гомеля ён адправіцца ў 04:43 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі ў 07:53.

Акрамя таго, БЧ прадаўжае перыяд курсіравання раней прызначаных цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 648 Мінск–Гомель і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 723/724 Мінск–Брэст.

Цягнік № 648 Мінск–Гомель будзе курсіраваць па пятніцах да 19 жніўня 2022 года. Ён адправіцца з Мінска ў 16:27 і прыбудзе ў Гомель у 20:56.

Цягнік № 723/724 Мінск–Брэст будзе курсіраваць да 9 снежня 2022 года таксама па пятніцах.

З Мінска цягнік № 723 будзе адпраўляцца ў 16:14, і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 20:14 (прыпынкі прадугледжаны на станцыях Баранавічы-Цэнтральныя, Івацэвічы, п. п. Бяроза-Горад, Аранчыцы, Жабінка).

У зваротным кірунку цягнік №724 Брэст–Мінск будзе адпраўляцца з Брэста ў 20:46 і прыбываць у Мінск у 00:36. У дарозе ён таксама будзе рабіць прыпынкі на станцыях Жабінка, Аранчыцы, п.п. Бяроза-Горад, Івацэвічы, Баранавічы-Цэнтральныя.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год