Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! 28 чэрвеня часткова зменіцца маршрут і расклад цягніка № 631 Гомель–Гродна

13 чэрвеня 2022

28 чэрвеня 2022 года ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Гомель–Калінкавічы часткова зменіцца маршрут і расклад цягніка міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 631 Гомель–Гродна.

28 чэрвеня цягнік № 631 адправіцца ў 17:25 са станцыі Гомель, наступным яго прыпынкам стане станцыя Жлобін, адкуль у 19:18 ён працягне ісці па сваім звычайным маршруце згодна з дзеючым раскладам.

Просім пасажыраў улічваць дадзеныя абставіны пры планаванні паездак.

Звяртаем увагу пасажыраў, што 28 чэрвеня на ўчастку Гомель–Калінкавічы асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ісці па змененых маршрутах.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягніка можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год