Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка 9 і 10 ліпеня 2022 года прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)

27 чэрвеня 2022

Для забеспячэння дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») усяго графікам руху прадугледжана курсіраванне 30 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста, якія робяць прыпынак на станцыі Копысь. З іх 14 дадаткова прызначаны на перыяд правядзення мерапрыемства.

Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы.

Так, 9 ліпеня 2022 года ў дадатак да дзеючага раскладу прызначаны цягнікі ў зносінах Магілёў–Копысь–Магілёў і Орша–Копысь–Орша:

адпраўленне з Магілёва

прыбыццё ў Копысь

12.58 13.49
15.52 16.44
19.00 19.49
21.27 22.22

адпраўленне з Копысі

прыбыццё ў Магілёў

17.26 18.37
20.15 21.03
23.40 00.50

адпраўленне з Оршы

прыбыццё ў Копысь

12.46 13.25
22.28 23.10

адпраўленне з Копысі

прыбыццё ў Оршу
13.45 14.25
23.35 00.15

 

10 ліпеня дадаткова прызначаны цягнікі ў зносінах Копысь–Магілёў і Копысь–Орша:

 

адпраўленне з Копысі

прыбыццё ў Оршу

00.25 01.13
03.30 04.18

адпраўленне з Копысі

прыбыццё ў Оршу

03.25 04.09

Таксама інфармуем, што для зручнасці пасажыраў скарэкціраваны графік руху рэгулярных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Магілёў–Орша, якім прадугледжана павелічэнне часу іх стаянкі на станцыях Копысь і Шклоў.

Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама ў чыгуначных касах БЧ.

Нагадваем, што папярэдні продаж праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа адкрываецца за 10 сутак да адпраўлення цягніка.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, прыпынках і кошту праезду жадаючыя наведаць Рэспубліканскае свята «Купалле» могуць атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год