Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

28 чэрвеня 2022

У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на 92 км перагону Друць–Вендрыж на ўчастку Асіповічы–Магілёў 12, 13, 26, 27 ліпеня, 9, 10, 23, 24 жніўня, 13, 14, 27, 28 верасня, 11, 12, 25, 26 кастрычніка, 8, 9, 22, 23 лістапада 2022 года адмяняюцца са звароту:

– цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №742/741 Мінск–Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 06:58, з Магілёва – у 15:33;

– цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа №879/880 Магілёў–Салігорск адпраўленнем з Магілёва 06:20, з Салігорска – у 17:19.

Акрамя таго, цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №744/745 Мінск–Магілёў у названыя вышэй дні будуць адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 16:52 (замест 15:35) і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 20.12 (па графіку – 18.17), са станцыі Магілёў-1 13, 27 ліпеня, 10, 24 жніўня, 14, 28 верасня, 12, 26 кастрычніка, 9, 23 лістапада 2022 цягнікі адправяцца ў 7:22 (замест 06:58) і прыбудуць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10.48 (па графіку – 9.42). Дадзеныя цягнікі будуць ісці па змененаму маршруту праз станцыю Орша-Цэнтральная.

Асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы–Магілёў у гэтыя перыяды будуць курсіраваць па змененым раскладам і маршрутам.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год