Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку руху цягнікоў, якія курсіруюць у зносінах Магілёў–Гомель

28 чэрвеня 2022

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Магілёў–Жлобін 4 – 7, 11, 12, 14, 18 – 21 ліпеня 2022 года змяняецца расклад цягніка №615/616 Магілёў–Гомель. У гэтыя дні цягнік будзе адпраўляцца з Магілёва на 2 гадзіны 35 хвілін раней графіка – у 8:25 і прыбываць у Гомель на 2 гадзіны 5 хвілін таксама раней графіка – у 11.38.

Акрамя таго, асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ісці па змененаму раскладу на ўчастку Магілёў–Жлобін.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2022 год