Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб змяненні ў графіку руху асобных цягнікоў на ўчастку Орша–Магілёў

13 чэрвеня 2022

У сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на ўчастку Орша–Магілёў 22 чэрвеня 2022 года змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў.

Так, цягнік № 705/706 Полацк–Магілёў–Полацк адпраўленнем з Полацка і Магілёва 22 чэрвеня адмяняецца са звароту.

Цягнік № 634 Камунары–Орша 22 чэрвеня будзе ісці па змененаму маршруту і раскладу. Са станцыі Камунары цягнік адправіцца ў 15:59 (на 2 гадзіны пазней) і прыбудзе ў Оршу ў 19:15 (замест 19:04).

Звяртаем увагу пасажыраў, што 22 чэрвеня на ўчастку Орша–Магілёў асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ісці па змененых маршрутах.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам



Да спісу навін за 2022 год