Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку руху цягнікоў, якія курсіруюць у зносінах Магілёў–Гомель

08 чэрвеня 2022

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Магілёў–Жлобін 20-23, 27, 28 і 30 чэрвеня 2022 года змяняецца расклад цягніка №615/616 Магілёў–Гомель. У гэтыя дні цягнік адправіцца з Магілёва на 2 гадзіны 35 хвілін раней графіка – у 8:25 і прыбудзе ў Гомель на 2 гадзіны 5 хвілін раней графіка – у 11.38.

Акрамя таго, асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць адменены, а таксама будуць ісці па змененаму раскладу і маршруту на ўчастку Магілёў–Жлобін.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год