Навіны для пасажыраў
Чэрвень
-
27 чэрвеня 2014Да ўвагі пасажыраў! Беларуская чыгунка змяняе маршрут руху цягнікоў у зносінах з Краснадарскім краем
Беларуская чыгунка па ўзгадненні c Дзяржаўнай адміністрацыяй чыгуначнага транспарту Украіны («Укрзалiзниця») і ААТ «Расійскія чыгункі» у сувязі з сістэматычным невыкананнем графіка руху цягнікоў, якія ідуць на курорты Краснадарскага краю, і іх значнымі спазненнямі змяняе маршрут руху цягнікоў і бесперасадачныя вагоны праз Ўкраіну:
- № 46/45 Мінск—Мінеральныя Воды з Мінска з 11.07.2014, з Мінеральных Вод з 13.07.2014;
- № 302/301 Мінск—Адлер з Мінска з 10.07.2014, з Адлера з 12.07.2014;
- № 390/389 Мінск—Анапа з Мінска з 13.07.2014, з Анапы з 15.07.2014.
Прызначаюцца ў абарот цягнікі праз Смаленск, Бранск, Растоў:
Чытаць далей… -
25 чэрвеня 2014Беларуская чыгунка прапануе паслугу па набыцці праязных дакументаў на асобныя цягнікi з выкарыстаннем графічнай схемы размяшчэння свабодных месцаў у вагоне
Беларуская чыгунка укараніла праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе набываць праязныя дакументы на асобныя цягнікi з выкарыстаннем графічнай схемы размяшчэння свабодных месцаў у вагоне.
Месцы ў вагоне каля акна або ў цэнтры салона пасажыр цяпер можа выбраць самастойна. Зрабіць гэта зараз можна дзякуючы новай опцыі, якая даступна карыстальнікам сайта сістэмы продажу праязных дакументаў (www.poezd.rw.by).
Увод у эксплуатацыю названай дапрацоўкі выконваецца Беларускай чыгункай паэтапна.
У цяперашні час гэтая паслуга даступна ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа № 734/733 Мінск—Орша, № 738/737 Мінск—Орша, № 744/743 Мінск—Бабруйск, № 746/745 Мінск—Бабруйск, № 771/772 Мінск—Маладзечна, № 773/774 Мінск—Маладзечна.
Чытаць далей… -
23 чэрвеня 2014Да ўвагi пасажыраў!
Па паведамленні Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны (Укрзалiзниця) у сувязі з перапынкам руху з 22. 06.2014 на ўчастку Ілавайск—Куцейнiкава і да яго адмены цягнікi № 390/389 Мінск—Анапа, № 46/45 Мінск—Мінеральныя Воды і № 302/301 Мінск—Адлер ідуць змененым маршрутам праз Купянск, Валуйкі, Ліскі, Растоў. Дадзеныя цягнікi ідуць са спазненнем.
У цяперашні час продаж праязных дакументаў на ўчастку Харкаў—Растоў зачынены.
Чытаць далей… -
20 чэрвеня 2014Беларуская чыгунка на час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа
Беларуская чыгунка прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа № 712/711, які будзе курсіраваць паміж Мінскам і Віцебскам падчас правядзення ХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Цягнік будзе курсіраваць штодня з 8 па 16 ліпеня. У першы рэйс ён адправіцца 8 ліпеня напярэдадні святочных мерапрыемстваў. І за 3,5 гадзіны даставіць пасажыраў у Віцебск.
Беларуская чыгунка прадугледзела зручны графік руху. Цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.28 і прыбываць у Віцебск у 16.01. Паглядзеўшы канцэрт, госці «Славянскага базара» на гэтым жа цягніку змогуць з Віцебску выехаць уначы ў 01.44 і быць у сталіцы раніцай у 05.29.
Віцебскі вакзал — адзін з найстарэйшых на Беларускай чыгунцы. У цяперашнім годзе яму спаўняецца 148 гадоў.
Чытаць далей… -
20 чэрвеня 2014Да ўвагi пасажыраў! Беларуская чыгунка падоўжыла продаж праязных дакументаў на цягнікі ў зносінах з Крымам да 1 верасня
Па ўзгадненні з датычнымі чыгуначнымі адміністрацыямі Беларуская чыгунка падоўжыла продаж праязных дакументаў на цягнікі № 100/99 Мінск—Сімферопаль, № 160/159 Мінск—Еўпаторыя, № 486/485 Баранавічы—Феадосія да 1 верасня.
Нагадваем, цягнік № 100/99 Мінск—Сімферопаль адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі штодня ў 07.45 і прыбывае на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі на наступны дзень у 13.05. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Сімферопаля — 19.20, прыбыццё ў Мінск — 23.17 наступнага дня. У склад цягніка ўключаны бесперасадачныя вагоны Брэст—Сімферопаль, Віцебск—Сімферопаль, Магілёў—Сімферопаль, Гродна—Сімферопаль.
Цягнік № 160/159 Мінск—Еўпаторыя курсіруе адзін раз на чатыры дні. З Мінска ён адпраўляецца ў 20.03 і прыбывае на станцыю Еўпаторыя ў 04.10 праз суткі. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Еўпаторыі — 09.49, прыбыццё ў Мінск — 15.40 наступнага дня.
Чытаць далей… -
19 чэрвеня 2014Аплата білетаў праз Інтэрнэт, у тым ліку з выкарыстаннем дадатковай паслугі — электроннай рэгістрацыі, карыстаецца ўсё большай папулярнасцю на цягнікі па маршруце Мінск—Вільнюс
З 1 чэрвеня 2014 года ў мэтах пашырэння ўжывання паслугі электроннай рэгістрацыі Беларуская чыгунка ўкараніла электронную рэгістрацыю на ўсе цягнікі, якія курсіруюць па маршруце Мінск—Вільнюс.
Паводле аналітычных звестак за перыяд з 1 па 18 чэрвеня гэтай паслугай на цягнікі па маршруце Мінск—Вільнюс скарысталася больш 3 тыс. чалавек. Прычым за першы тыдзень чэрвеня паслугай скарысталася больш 1 тыс. чалавек, а за другую ўжо парадку 1,5 тысячы чалавек.
Варта адзначыць, што ў наш час паслуга электроннай рэгістрацыі даступная пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на ўсе цягнікі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній. У міжнародных зносінах электронная рэгістрацыя даступна на ўсе цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй, якія едуць без перасячэння меж іншых дзяржаў, а таксама на цягнік Мінск—Рыга.
Чытаць далей… -
17 чэрвеня 2014Чыгуначнікі Беларусі і Расіі пашыраюць паслугі па арганізацыі летніх пасажырскіх перавозак
З мэтай прыцягнення дадатковай пасажыраплыні, а таксама для забеспячэння перавозкі пасажыраў у зносінах з Анапай Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» прызначае новы цягнік № 546/547 Мінск—Анапа.
Цягнік будзе адпраўляцца з Мінска 24, 28 чэрвеня, а таксама 2, 6, 10, 14, 18, 26, 30 ліпеня ў 11.55 і прыбываць у Анапу праз суткі ў 11.10.
З Анапы цягнік будзе адпраўляцца 26, 30 чэрвеня ў 17.15, а таксама 4, 8, 12, 16, 20, 28 ліпеня і прыбываць у Мінск праз суткі ў 18.01.
Чытаць далей… -
13 чэрвеня 2014Да ўвагi пасажыраў! Беларуская чыгунка аднаўляе продаж білетаў на цягнікі ў зносінах з Крымам з 16 чэрвеня
Па ўзгадненні з датычнымі чыгуначнымі адміністрацыямі Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў з 16 чэрвеня па 30 ліпеня на цягнікі № 100/99 Мінск—Сімферопаль, № 160/159 Мінск—Еўпаторыя, № 486/485 Баранавічы—Феадосія.
Цягнік № 100/99 Мінск—Сімферопаль будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі штодня ў 07.45 і прыбываць на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі на наступны дзень у 13.05. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Сімферопаля — 19.20, прыбыццё ў Мінск — 23.17 наступнага дня. У склад цягніка ўключаны бесперасадачныя вагоны Брэст—Сімферопаль, Віцебск—Сімферопаль, Магілёў—Сімферопаль, Гродна —Сімферопаль.
Цягнік № 160/159 Мінск—Еўпаторыя будзе курсіраваць з 15 чэрвеня адзін раз у чатыры дні. З Мінска ён будзе адпраўляцца ў 20.03 і прыбываць на станцыю Еўпаторыя ў 04.10 праз суткі. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Еўпаторыі — 09.49, прыбыцця ў Мінск — 15.40 наступнага дня.
Чытаць далей… -
10 чэрвеня 2014Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» дамовіліся пашырыць вобласць ужывання спецыяльнага тарыфу пры перавозках пасажыраў у прамых зносiнах
Гэта пытанне было разгледжана падчас пасяджэння двухбаковай пастаянна дзеючай працоўнай групы па ўзаемадзеянні ў сферы арганізацыі чыгуначных пасажырскіх перавозак паміж Расіяй і Беларуссю, якое прайшло ў Маскве ў чэрвені.
Зараз чыгункі Беларусі і Расіі з мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў і прыцягнення дадатковага пасажырапатоку прымяняюць спецыяльны тарыфны план на цягнікі №4/3 Брэст—Масква і №7/8 —Брэст, які ў залежнасці ад тэрмінаў набыцця білетаў прадугледжвае скідкі ад 10% да 15% да агульнага кошту праезду па тэрыторыі дзвюх краін у вагонах усіх тыпаў, акрамя агульных, аплату дзейснага тарыфу без скідак альбо прымяненне надбаўкі 5% у выпадку набыцця білетаў перад адпраўленнем цягніка.
Чытаць далей… -
09 чэрвеня 2014Беларуская чыгунка з 13 чэрвеня арганізуе бесперасадачныя зносіны Мінск—Гомель—Адлер
Беларускай чыгункай з 13 чэрвеня прызначана бесперасадачная група вагонаў у складзе цягніка №676 Мінск—Гомель, якая будзе адпраўляцца з Мінска праз дзень па няцотных датах і прычапляцца ў Гомелі да цягніка №376 Гомель—Адлер. У зваротным напрамку бесперасадачныя вагоны прызначаны ў складзе цягнікоў №375 Адлер—Гомель і №675 Гомель—Мінск.
Бесперасадачныя вагоны будуць рухацца па тэрыторыі Беларусі і Расіі. Час іх адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі — 09.50, прыбыццё ў Адлер па няцотных чыслах у 11.46. У зваротным напрамку бесперасадачныя вагоны будуць адпраўляцца з Адлера ў 16.29 і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 17.59.
Чытаць далей… -
06 чэрвеня 2014Беларуская чыгунка часова прыпыняе продаж праязных дакументаў на некаторыя цягнікі, якія ідуць па тэрыторыі Украіны
На падставе апавяшчэння чыгуначнай адміністрацыі «Укрзалiзниця» ў сувязі з частковай карэкцiроўкай графіка руху цягнікоў па тэрыторыі Ўкраіны, часова прыпыняецца рэалізацыя праязных дакументаў на наступныя цягнікі:
Чытаць далей… -
02 чэрвеня 2014Беларуская чыгунка укараніла паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на ўсе цягнікi ў прамых зносінах Мінск—Вільнюс
З 1 чэрвеня паслуга электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць у касе праязны дакумент, стала даступнай пры аплаце праз Інтэрнэт білетаў на ўсе цягнікі, якія курсiруюць паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай.
Звяртаем увагу пасажыраў, якія будуць карыстацца новай паслугай пры куплі білетаў у гэтым напрамку, што пры пасадцы ў цягнік неабходна прад'явіць не толькі дакумент, якi сведчыць асобу, пазначаны пры электроннай рэгістрацыі, але і раздрукаваны бланк заказу.
Ўкараненне паслугі электроннай рэгістрацыі на цягнікі ў зносінах Мінск—Вільнюс стала чарговым этапам мэтанакіраванай працы БЧ па развіцці анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў, павышэннi якасці абслугоўвання пасажыраў, пашырэннi пераліку паслуг.
Чытаць далей…