Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прапануе паслугу па набыцці праязных дакументаў на асобныя цягнікi з выкарыстаннем графічнай схемы размяшчэння свабодных месцаў у вагоне

25 чэрвеня 2014

Беларуская чыгунка укараніла праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе набываць праязныя дакументы на асобныя цягнікi з выкарыстаннем графічнай схемы размяшчэння свабодных месцаў у вагоне.

Месцы ў вагоне каля акна або ў цэнтры салона пасажыр цяпер можа выбраць самастойна. Зрабіць гэта зараз можна дзякуючы новай опцыі, якая даступна карыстальнікам сайта сістэмы продажу праязных дакументаў (www.poezd.rw.by).

Увод у эксплуатацыю названай дапрацоўкі выконваецца Беларускай чыгункай паэтапна.

У цяперашні час гэтая паслуга даступна ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа № 734/733 МінскОрша, № 738/737 МінскОрша, № 744/743 МінскБабруйск, № 746/745 МінскБабруйск, № 771/772 МінскМаладзечна, № 773/774 МінскМаладзечна.

 

Таксама ў чэрвені ўведзена ў эксплуатацыю графічная схема пры куплі праязнога дакумента на цягнік міжнародных ліній № 805/806 МінскВільнюс.

Укараненне гэтай паслугі стала чарговым этапам мэтанакіраванай работы БЧ па развіцці анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў, павышэннi якасці абслугоўвання пасажыраў, пашырэннi пераліку паслуг.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год