Навіны для пасажыраў
Ліпень
-
22 ліпеня 2014Беларуская чыгунка з 12 жніўня адмяняе цягнік Баранавічы—Марыупаль
У сувязі з становішчам ва ўсходніх рэгіёнах Украіны Беларуская чыгунка па ўзгадненні з чыгуначнай адміністрацыяй «Укрзалiзниця» з 12 жніўня адмяняе цягнік № 384/383 Баранавічы—Марыупаль.
Акрамя таго, пачынаючы з 22 ліпеня і да адмены з абароту, маршрут названага цягніка будзе скарочаны да станцыі Харкаў.
Чытаць далей… -
18 ліпеня 2014Беларуская чыгунка пачала доследную эксплуатацыю сістэмы аўтаматызаванага кантролю пасадкі пасажыраў, якія аформілі білет з электроннай рэгістрацыяй
Гэтая сістэма заснавана на выкарыстанні мабільных тэрміналаў кантролю дакументаў. Першая партыя дадзеных прылад (7 тэрміналаў) ужо праходзіць тэсціраванне ў цягніку міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 703/704 Віцебск—Мiнск.
У цяперашні час інфармацыя аб пасажырах, якія аформілі білеты з электроннай рэгістрацыяй, перадаецца брыгадзе на папяровым носьбіце. Укараненне жа сістэмы аўтаматызаванага кантролю пасадкі пасажыраў дазваляе перадаваць яе непасрэдна ў цягнік па бесправадных каналах сувязі з выкарыстаннем мабільных тэрміналаў.
Пасажырам, афармляючым білеты праз Інтэрнэт з электроннай рэгістрацыяй на цягнік № 703/704, неабходна звярнуць увагу на штрых-код у бланку заказу. Яго можна паказаць праваднiку на мабільным тэлефоне, планшэце або на раздрукаваным бланку заказу. Калі вагон ўжо абсталяваны мабільным тэрміналам, праваднiк счытае штрых-код i аператыўна знойдзе вас у электроннай ведамасці.
У бліжэйшы час на чыгунку паступіць яшчэ 80 мабільных тэрміналаў. Імі ў першую чаргу будуць аснашчацца цягнікi рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.
Чытаць далей… -
10 ліпеня 2014Да ўвагi пасажыраў! У сувязі з правядзеннем 21-25 ліпеня на ўчастку Асіповічы-Бабруйск работ па мадэрнізацыі ўстройстваў чыгуначнай аўтаматыкі часова адмененыя некаторыя цягнікі
Адмененыя цягнікі:
№ 744/743 Мінск-Бабруйск (з 22 па 25 ліпеня);
№ 746/745 Мінск-Бабруйск (з 21 па 25 ліпеня);
№ 742 Мінск-Жлобін (з 21 па 24 ліпеня);
№ 741-Жлобін Мінск (з 22 па 25 ліпеня);
№ 615/622 Гомель-Мінск (з 22 па 24 ліпеня).
Беларуская чыгунка просіць пасажыраў, якія ўжо набылі праязныя дакументы на гэтыя цягнікi, звярнуцца ў чыгуначныя касы, дзе ім вернуць поўны кошт білетаў.
Чытаць далей… -
08 ліпеня 2014Пачаў курсіраваць хуткі цягнік ў зносінах Мінск—Віцебск, прызначаны Беларускай чыгункай на час правядзення «Славянскага базару»
Сёння ў 12.28 са станцыі Мінск-Пасажырскі ў Віцебск адправіўся першы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 712/711, прызначаны Беларускай чыгункай на час правядзення ХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Чытаць далей… -
02 ліпеня 2014Беларуская чыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, якія аплацілі да 27 чэрвеня праязныя дакументы на цягнікi ў Мінеральныя воды, Адлер і Анапу. Для праезду на гэтых цягніках па змененых з ліпеня маршрутах неабходна перааформіць білеты ў чыгуначных кассах
Беларуская чыгунка нагадвае пасажырам, якія папярэдне набылі да чэрвені 27 праязныя дакументы на цягнікі № 46 Мінск—Мінеральныя Воды, № 302 Мінск—Адлер і № 390 Мінск—Анапа аб тым, што з 10 ліпеня названыя цягнікi ідуць па новым маршруце праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. У сувязі з гэтым зменена час іх адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі і з маршруту выключаны беларускія станцыі Пухавічы, Асіповічы, Бабруйск, Чырвоны Бераг, Жлобін, Буда-Кашалёўск, Гомель.
Чытаць далей… -
02 ліпеня 2014Цягнікi гарадскіх ліній Беларускай чыгункі перавезлі ў першым паўгоддзі больш за 1 млн. пасажыраў
У першым паўгоддзі бягучага года назіралася ўстойлівая тэндэнцыя росту папулярнасці цягнікоў гарадскіх ліній. Паводле папярэдняй інфармацыі, у студзені—чэрвені бягучага года імі было перавезена 1,1 млн. пасажыраў, што складае 123,2% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года.
Чытаць далей…