Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка пачала доследную эксплуатацыю сістэмы аўтаматызаванага кантролю пасадкі пасажыраў, якія аформілі білет з электроннай рэгістрацыяй

18 ліпеня 2014

Гэтая сістэма заснавана на выкарыстанні мабільных тэрміналаў кантролю дакументаў. Першая партыя дадзеных прылад (7 тэрміналаў) ужо праходзіць тэсціраванне ў цягніку міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 703/704 ВіцебскМiнск.

У цяперашні час інфармацыя аб пасажырах, якія аформілі білеты з электроннай рэгістрацыяй, перадаецца брыгадзе на папяровым носьбіце. Укараненне жа сістэмы аўтаматызаванага кантролю пасадкі пасажыраў дазваляе перадаваць яе непасрэдна ў цягнік па бесправадных каналах сувязі з выкарыстаннем мабільных тэрміналаў.

Пасажырам, афармляючым білеты праз Інтэрнэт з электроннай рэгістрацыяй на цягнік № 703/704, неабходна звярнуць увагу на штрых-код у бланку заказу. Яго можна паказаць праваднiку на мабільным тэлефоне, планшэце або на раздрукаваным бланку заказу. Калі вагон ўжо абсталяваны мабільным тэрміналам, праваднiк счытае штрых-код i аператыўна знойдзе вас у электроннай ведамасці.

У бліжэйшы час на чыгунку паступіць яшчэ 80 мабільных тэрміналаў. Імі ў першую чаргу будуць аснашчацца цягнікi рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.

 

Па завяршэнні тэставання сістэмы аўтаматызаванага кантролю пасадкі пасажыраў Беларуская чыгунка плануе цалкам адмовіцца ад папяровых тэхналогій перадачы інфармацыі аб пасажырах з электроннай рэгістрацыяй у цягніках, абсталяваных мабільнымі тэрміналамі.

Укараненне гэтай сістэмы з'яўляецца адным з перспектыўных напрамкаў развіцця аўтаматызаваных спосабаў кантролю праезду на БЧ і абумоўлена ростам папулярнасці паслугі электроннай рэгістрацыі.

У першым паўгоддзі бягучага года праз анлайн-сістэму продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі было набыта 451,6 тыс. праязных дакументаў на цягнікі, што перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года ў 2,1 разы. У тым ліку 365 тыс. білетаў было аформлена з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, што амаль у 3 разы больш, чым у студзенічэрвені 2013 года.

Паслуга электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць у касе праязны дакумент, сёння даступная пры куплі білетаў на ўсе цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсiруюць ў межах Беларусі; на ўсе цягнікi ў прамых зносінах БеларусьРасія (без транзіту па тэрыторыі іншых дзяржаў), цягнік Мінск-Рыга, а таксама на ўсе цягнікi ў прамых зносінах МінскВільнюс.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год