Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Цягнікi гарадскіх ліній Беларускай чыгункі перавезлі ў першым паўгоддзі больш за 1 млн. пасажыраў

02 ліпеня 2014

У першым паўгоддзі бягучага года назіралася ўстойлівая тэндэнцыя росту папулярнасці цягнікоў гарадскіх ліній. Паводле папярэдняй інфармацыі, у студзені—чэрвені бягучага года імі было перавезена 1,1 млн. пасажыраў, што складае 123,2% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года.

 

Чатырохвагонныя цягнікi гарадскіх ліній сталі першым сучасным рухомым саставам, які быў уведзены БЧ у рамках новага фармату пасажырскіх перавозак. У цяперашні час па беларускай магістралі курсiруюць 6 такіх цягнікоў па маршрутах Мінск—Беларусь (Заслаўе) і Мінск—Рудзенск. Усяго, пачынаючы з адкрыцця руху цягнікоў гарадскіх ліній у 2011 годзе і па цяперашні час, імі перавезена каля 5 млн. пасажыраў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год