Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Сакавік

  • 28 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка ўнесла карэкціроўкі ў расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на летні час

    У сувязі з пераходам у ноч з 29 на 30 сакавіка ў краінах Еўрапейскага Саюза і Украіны на летні час Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.

    Напрыклад, цягнік № 115 Мінск—Варшава, які адпраўляўся з Мінска ў 21:46 і прыбываў на cт. Варшава-Цэнтральная у 05:40, з 30 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 20:44 (час прыбыцця застанецца без змяненняў). Цягнік № 116 Варшава—Мінск адпраўляўся са ст. Варшава-Цэнтральная, а 21:06 і прыбываў у Мiнск у 9:06. З пераходам на «летні» час гэты цягнік будзе адпраўляцца з Варшавы па ранейшым раскладзе, але ў Мінск ён будзе прыбываць у 8:03.

    Чытаць далей…
  • 27 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка завяршае работы па рэканструкцыі прыпыначнага пункта Інстытут Культуры

    З 30 сакавіка бягучага года з прыпыначнага пункта Інстытут Культуры ў поўным аб'ёме будуць адпраўляцца і прымацца цягнікi рэгіянальных ліній эканом-класа ў Баранавіцкім, Аршанскім і Асіповіцкім напрамках.

    У перыяд са снежня 2013 г. па сакавік бягучага года на прыпыначным пункце Інстытут Культуры праведзена рэканструкцыя другой часткi пасажырскай платформы з боку Аршанскага напрамка з павелічэннем яе вышыні з 200 мм да 550 мм. Над платформай змантаваны навес для абароны пасажыраў ад атмасферных ападкаў. У ходзе рэканструкцыі таксама былi перабудаваны пуцi, кантактная сетка, праведзены іншыя работы.

    Чытаць далей…
  • Трехвагонные дызель-цягнікі «PESA» з 1 мая будуць курсіраваць па маршруце Мінск—Вільнюс
    25 сакавіка 2014
    Трехвагонные дызель-цягнікі «PESA» з 1 мая будуць курсіраваць па маршруце Мінск—Вільнюс

    Беларуская чыгунка з 1 мая ўводзіць у абарачэнне па маршруце Мінск—Вільнюс трехвагонныя дызель-цягнікi ДП3 вытворчасці польскай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA». Новыя саставы заменяць дызель-цягнікі ДР, якімі абслугоўваецца цягнік № 15/16 Мінск—Вільнюс .

    Расклад руху цягнікоў № 15 і № 16, а таксама парадак правядзення пагранічнага і мытнага кантролю застануцца ранейшымі. Па выхадных і святочных днях пры павелічэнні пасажырапатоку цягнік № 15/16 будзе ехаць здвоеным саставам дызель-цягнікоў ДП3 .

    Два дызель-цягнікi ДП3 былі пастаўлены на Беларускую чыгунку ў бягучым годзе. У цяперашні час у адпаведнасці з зацверджаным графікам праводзяцца прыёмачныя выпрабаванні дызель цягніка ДП3-001 на чыгуначных участках Баранавіцкага, Мінскага і Магілёўскага аддзяленняў чыгункi. Новы рухомы састаў выпрабоўваюць на адпаведнасць паказчыкам бяспекі руху, электра- і пажарнай бяспекі, аховы працы, падвяргаюць дынаміка-трываласным і хуткасным тэстам. Выпрабаванні праводзіць Канструктарска-тэхнічны цэнтр БЧ з прыцягненнем Балтыйскага выпрабавальнага цэнтра і БелДУТа. Прыёмачныя выпрабаванні плануецца завяршыць да 25 красавіка. Іх вынікі будуць залічаныя пры сертыфікацыйных выпрабаваннях новага рухомага саставу .

    Чытаць далей…
  • 19 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка пашырыла меню посных страў у вагонах-рэстаранах цягнікоў

    На перыяд Вялікага посту, які пачаўся 3 сакавіка і будзе доўжыцца па 19 красавіка 2014 года, у вагонах-рэстаранах цягнікоў Беларускай чыгункі прапануецца спецыяльнае поснае меню. Чыгуначныя рэстаратары прапануюць асартымент страў, выключаючых прадукты жывёльнага паходжання, — агароднінныя салаты, перац, фаршаваны гароднінай, вараная і смажаны бульба з грыбамі, розныя кашы, грыбная салянка і іншыя стравы. Дэсертнае меню замест пірожных прапануе вялікі выбар садавіны і сокаў.

    Чытаць далей…
  • 11 сакавіка 2014
    Рух цягнікоў у зносінах Беларусь—Украіна ажыццяўляецца згодна з графікам

    Беларуская чыгунка інфармуе аб тым, што рух цягнікоў у зносінах Беларусь—Украіна ажыццяўляецца згодна з графікам, без якіх-небудзь змяненняў. Продаж білетаў на ўсе цягнікі, якія курсiруюць з Беларусі ва Ўкраіну, уключаючы Крым, і ў зваротным кірунку, праходзiць без перапынку ў штатным рэжыме.

    Чытаць далей…