Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Рух цягнікоў у зносінах Беларусь—Украіна ажыццяўляецца згодна з графікам

11 сакавіка 2014

Беларуская чыгунка інфармуе аб тым, што рух цягнікоў у зносінах Беларусь—Украіна ажыццяўляецца згодна з графікам, без якіх-небудзь змяненняў. Продаж білетаў на ўсе цягнікі, якія курсiруюць з Беларусі ва Ўкраіну, уключаючы Крым, і ў зваротным кірунку, праходзiць без перапынку ў штатным рэжыме.

 

У цяперашні час у зносінах Беларусь—Украіна курсіруе 11 пар міжнародных цягнікоў фарміравання БЧ, якія звязваюць Беларусь са сталіцай Украіны, а таксама яе буйнымі адміністрацыйнымі і рэгіянальнымі цэнтрамі. Гэта такія цягнікi, як № 86/85 Мінск—Кіеў, № 94/93 Мінск—Адэса, № 374/373 Баранавічы—Кіеў, № 330/329 Баранавічы—Жытомір, № 384/383 Баранавічы—Марыупаль, № 371/372 Магілёў—Чарнаўцы, № 302/301 Мінск—Адлер, № 390/389 Мінск—Анапа, № 356/355 Мінск—Мінеральныя воды, № 100/99 Мінск—Сімферопаль і № 393/394 Полацк—Сімферопаль.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год