Навіны для пасажыраў
Верасень
-
30 верасня 2014Да увагi пасажыраў! Cкідкі на білеты! Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» пашыраюць вобласць прымянення спецыяльных тарыфаў на перавозку пасажыраў асобнымі цягнікамі ў зносінах Беларусь—Расія
З мэтай павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» пашыраюць вобласць прымянення раней уведзеных спецыяльных тарыфаў на перавозку пасажыраў асобнымі цягнікамі ў зносінах Беларусь—Расiя.
З 1 кастрычніка спецыяльныя тарыфы дзейнічаюць у міжнародных пасажырскіх цягніках:
№39/40 Полацк—Масква, №56/55 Гомель—Магілёў—Масква, №58/57 Гродна—Санкт-Пецярбург, №64/63 Мінск—Новасібірск, №66/65 Мінск—Мурманск, №68/67 Брэст—Саратаў, №76/75 Брэст—Масква, №83/84 Гомель—Санкт-Пецярбург, №132/131 Брэст—Масква, №134/133 Мінск—Архангельск, №302/301 Мінск—Адлер, №390/389 Мінск—Анапа, №446/445 Мінск—Мінеральныя воды. Пры куплі білетаў на названыя цягнікi ў залежнасці ад тэрмінаў (глыбіні) продажу да агульнага кошту праезду ў вагонах усіх тыпаў, за выключэннем агульных усталёўваецца:
Чытаць далей… -
26 верасня 2014Беларуская чыгунка прызначае дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа для перавозкі балельшчыкаў з футбольных матчаў, якія пройдуць у кастрычніку ў Барысаве
1, 10 і 13 кастрычніка пасля заканчэння матчаў прызначаны цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа «Барысаў-Мiнск». Час адпраўлення са станцыі Барысаў - 00.10, час прыбыцця на станцыю Мінск-Пасажырскі — 01.35. У шляху руху цягнік пройдзе з прыпынкамі:
п. п. Печынскі (побач з «Барысаў-Арэнай) — 00.16—00.24;
п. п. Жодзіна-Паўднёвае — 00.35—00.37;
п. п. Зарэчнае — 00.49—00.51.Таксама, 10 і 13 кастрычніка прызначаецца дадатковы электрацягнік «Жодзіна—Орша». Час адпраўлення цягніка са станцыі Жодзіна ў 00.14, час прыбыцця на станцыю Орша-Цэнтральная ў 02.38.
Цягнік едзе з прыпынкамі ў шляху руху:
п. п. Печынскі — 00.23—00.30;
Чытаць далей…
п. п. Барысаў — 00.37—00.50;
п. п. Крупкі — 01.23—01.24;
п. п. Талачын — 02.02—02.03. -
10 верасня 201410 верасня споўнілася тры гады з моманту адкрыцця на Беларускай чыгунцы рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній. За гэты перыяд яны перавезлі больш за 5,6 млн. пасажыраў
Роўна тры гады таму — 10 верасня 2011 — Беларуская чыгунка ў рамках ўкаранення новага фармату пасажырскіх перавозак адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі—Ждановічы—Беларусь (Заслаўе). У далейшым цягнікi гарадскіх ліній звязалі сталіцу з яшчэ адным горадам-спадарожнікам — Рудзенскам.
Сёння гарадскія лініі даюць пасажырам магчымасць у камфортных умовах і з мінімальнымі затратамі часу дабірацца з Заслаўя і Рудзенска ў сталіцу і назад.
Новы від перавозкі заняў сваю нішу на транспартным рынку. Пра гэта сведчыць ўстойлівая тэндэнцыя росту папулярнасці цягнікоў гарадскіх ліній. Так, у студзені—жніўні 2014 імі перавезена больш за 1,6 млн. пасажыраў, што на 27,5% перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года.
Чытаць далей… -
05 верасня 2014Беларуская чыгунка пашырыла спіс цягнікоў, на якія можна набыць білеты праз Інтэрнэт з выкарыстаннем графічнай схемы размяшчэння свабодных месцаў у вагоне
Беларуская чыгунка працягвае паэтапнае развіццё укаранёнай у чэрвені бягучага года паслугі, якая дазваляе пры набыцці праз Інтэрнэт білетаў на цягнікі самастойна выбіраць вольныя месцы ў вагонах пры дапамозе спецыяльнай графічнай схемы. Выкарыстоўваючы гэтую опцыю, пасажыр мае магчымасць выбраць любое упадабанае яму вольнае месца — каля акна, у пачатку ці ў цэнтры салона.
У спіс саставаў, месца у якіх можна выбраць на сайце www.poezd.rw.by пры дапамозе гэтай графічнай схемы, уключаны цягнік міжнародных ліній №801 / 802 Мінск—Вільнюс, а таксама пяцівагонныя цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа:
Чытаць далей…