Да увагi пасажыраў! Cкідкі на білеты! Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» пашыраюць вобласць прымянення спецыяльных тарыфаў на перавозку пасажыраў асобнымі цягнікамі ў зносінах Беларусь—Расія
30 верасня 2014
З мэтай павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» пашыраюць вобласць прымянення раней уведзеных спецыяльных тарыфаў на перавозку пасажыраў асобнымі цягнікамі ў зносінах Беларусь—Расiя.
З 1 кастрычніка спецыяльныя тарыфы дзейнічаюць у міжнародных пасажырскіх цягніках:
№39/40 Полацк—Масква, №56/55 Гомель—Магілёў—Масква, №58/57 Гродна—Санкт-Пецярбург, №64/63 Мінск—Новасібірск, №66/65 Мінск—Мурманск, №68/67 Брэст—Саратаў, №76/75 Брэст—Масква, №83/84 Гомель—Санкт-Пецярбург, №132/131 Брэст—Масква, №134/133 Мінск—Архангельск, №302/301 Мінск—Адлер, №390/389 Мінск—Анапа, №446/445 Мінск—Мінеральныя воды. Пры куплі білетаў на названыя цягнікi ў залежнасці ад тэрмінаў (глыбіні) продажу да агульнага кошту праезду ў вагонах усіх тыпаў, за выключэннем агульных усталёўваецца:
- 15% скідка да агульнага кошту праезду — пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 60 да 31 сутак да адпраўлення цягніка;
- 10% скідка да агульнага кошту праезду — пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 30 да 21 сутак да адпраўлення цягніка.
Звяртаем увагу на тое, што названыя тарыфныя ўмовы прымяняюцца пры праездзе ў міжнародных зносінах паміж Беларуссю і Расіяй і не дзейнічаюць пры афармленні праязных дакументаў у межах Беларусі, а таксама пры перавозцы арганізаваных груп пасажыраў.
Нагадваем, раней названыя скідкі былі таксама ўстаноўлены для міжнародных пасажырскіх цягнікоў: №50/49 Брэст—Санкт-Пецярбург, №52/51 Мінск—Санкт-Пецярбург, №78/77 Гродна—Масква, №104/103 Брэст—Новасібірск, № 376/375 Гомель—Адлер, №11/12 Масква—Мінск, №35/36 Санкт-Пецярбург—Брэст, №548/547 Мінск—Анапа, №4/3 Брэст—Масква, №7/8 Масква—Брэст, № 113/114 Новасібірск—Брэст.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год