Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Кастрычнік

  • 29 кастрычніка 2014
    Беларуская чыгунка і Нацыянальны аэрапорт Мінск ўзгаднілі тэхналогію ўзаемадзеяння пры перавозцы пасажыраў да аэрапорта

    Гэтая тэхналогія накіравана на стварэнне камфортных умоў праезду пасажыраў ад прыпыначнага пункта Нацыянальны аэрапорт «Мінск» непасрэдна да аэрапорта і прадугледжвае аператыўнае ўзаемадзеянне супрацоўнікаў двух транспартных арганізацый пры ажыццяўленні гэтай перавозкі.

    Колькасць аўтобусаў, якія падаюцца для дастаўкі ў аэрапорт, будзе залежаць ад колькасці пасажыраў, якія ідуць у гэтым напрамку. Інфармацыю пра гэта чыгуначнікі будуць перадаваць работнікам аэрапорта, якія арганізуюць падачу неабходнай колькасці аўтобусаў.

    Пры гэтай перавозцы будуць выкарыстоўвацца нізкападлогавыя аўтобусы павышанай камфортнасці вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода.

    Чытаць далей…
  • 27 кастрычніка 2014
    Беларуская чыгунка зацвердзіла расклад руху цягнікоў у Нацыянальны аэрапорт Мінск

    7 лістапада Беларуская чыгунка адкрые рух пасажырскіх цягнікоў у Нацыянальны аэрапорт Мінск — у гэты дзень сучасны дызель-цягнік ДП3 здзейсніць у аэрапорт два рэйсы (час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі — 16.30 і 20.25).

    З 8 лістапада па гэтым маршруце ў тэставым рэжыме будуць штодня курсіраваць 5 пар сучасных трохвагонных дызель-цягнікоў ДП3. Першы цягнік будзе адпраўляцца з Мінска ў аэрапорт у 5.35, апошні — у 20.25.

    У шляху руху прадугледжана адзiн прыпынак — у Смалявічах. Гэтая станцыя стане своеасаблівым перасадачны вузлом для пасажыраў, якія едуць ў Нацыянальны аэрапорт з іншых напрамкаў — з Оршы, Віцебска, Магілёва, Барысава, а таксама раённых цэнтраў, размешчаных на маршруце следавання рэгіянальных цягнікоў бізнес-класа Мінск—Орша—Мінск. Кошт білета ад Смалявічаў да п.п. Нацыянальны аэрапорт Мінск складзе 14 600 рублёў.

    Чытаць далей…
  • 24 кастрычніка 2014
    Беларуская чыгунка 7 лістапада адкрые рух пасажырскіх цягнікоў у Нацыянальны аэрапорт Мінск

    З 7 лістапада па маршруце станцыя Мінск-Пасажырскі — прыпыначны пункт Нацыянальны аэрапорт Мінск у тэставым рэжыме будуць штодня курсіраваць 5 пар сучасных трохвагонных дызель-цягнікоў ДП3.

    Праезд непасрэдна да аэрапорта будзе ўключаць у сябе перавозку на аўтобусе ад прыпыначнага пункта Нацыянальны аэрапорт Мінск. Агульны час у шляху з улікам перасадкі зойме каля 70 хвілiн, з іх 55—56 хвілiн — праезд на цягніку, 4—5 хвіл. — на аўтобусе.

    Кошт паездкі складзе 25 000 рублёў у адзін бок з улікам праезду на аўтобусе. Рэалізацыя білетаў да аэрапорта будзе ажыццяўляцца ва ўсіх пунктах афармлення праязных дакументаў БЧ, уключаючы плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання. Праезд таксама можна будзе аплаціць непасрэдна ў цягніку ў білетных касіраў і праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання, устаноўленыя ў аэрапорце.

    Чытаць далей…
  • 13 кастрычніка 2014
    Больш за 20 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў лістападзе

    Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэннi перавозак пасажыраў у перыяд школьных канікул, а таксама ў выхадныя і святочныя дні лістапада. Для перавозак пасажыраў у межах Беларусі і ў міжнародных зносінах прызначана больш за 20 дадатковых цягнікоў.

    У тым ліку 3 лістапада будзе курсіраваць дадатковы цягнік №688 Брэст—Магілёў, 6 лістапада — цягнікі №667 Мінск—Брэст, №672 Мінск—Гомель, №638 Мінск—Гомель, №637 Гомель—Мінск, №693 Полацк—Мінск, № 694 Мінск—Полацк; 7 лістапада — цягнікi №666 Брэст—Мінск, №671 Гомель—Мінск, №638 Мінск—Гомель, №637 Гомель—Мінск.

    У міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаныя па маршруце Брэст—Масква—Брэст.

    Чытаць далей…
  • 09 кастрычніка 2014
    Чыгункі Беларусі і Латвіі ўводзяць спецыяльныя тарыфы на перавозку пасажыраў цягніком Мінск−Рыга з 1 лістапада

    З мэтай павышэння прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка і Латвійская чыгунка ўводзяць спецыяльныя тарыфы на перавозку пасажыраў цягніком Мінск—Рыга №87 / 88 адпраўленнем з 1 лістапада.

    У залежнасці ад тэрміну (глыбіні) продажу пры праездзе на гэтым цягніку да канца бягучага года ўстанаўліваецца:

    • 15% скідка да агульнага кошту праезду пры афармленні праязных дакументаў у перыяд ад 45 да 31 сутак да адпраўлення цягніка;
    • 10% скідка да агульнага кошту праезду пры афармленні праязных дакументаў у перыяд ад 30 да 21 сутак да адпраўлення цягніка.

    Чытаць далей…

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць