Чыгункі Беларусі і Латвіі ўводзяць спецыяльныя тарыфы на перавозку пасажыраў цягніком Мінск−Рыга з 1 лістапада
09 кастрычніка 2014
З мэтай павышэння прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка і Латвійская чыгунка ўводзяць спецыяльныя тарыфы на перавозку пасажыраў цягніком Мінск—Рыга №87 / 88 адпраўленнем з 1 лістапада.
У залежнасці ад тэрміну (глыбіні) продажу пры праездзе на гэтым цягніку да канца бягучага года ўстанаўліваецца:
- 15% скідка да агульнага кошту праезду пры афармленні праязных дакументаў у перыяд ад 45 да 31 сутак да адпраўлення цягніка;
- 10% скідка да агульнага кошту праезду пры афармленні праязных дакументаў у перыяд ад 30 да 21 сутак да адпраўлення цягніка.
Напрыклад, у цяперашні час кошт праезду ў цягніку Мінск—Рыга №87 / 88 ў плацкартным вагоне на небакавым месцы па маршруце Мінск—Рыга складае 456 200 руб.; у выпадку аплаты праезду ад 31 сутак і больш да адпраўлення цягніка кошт праезду са скідкай 15% складзе 389 500 руб. (па стане на 09.10.2014).
Разам з тым, пры афармленні праязных дакументаў на гэты цягнік у перыяд ад 20 да 11 сутак да адпраўлення будзе прымяняцца дзеючы тарыф; а пры афармленні праязных дакументаў за 10 сутак і менш да адпраўлення усталёўваецца 5% надбаўка да агульнага кошту праезду.
Звяртаем увагу на тое, што названыя тарыфныя ўмовы прымяняюцца пры праездзе ў міжнародных зносінах паміж Беларуссю і Латвіяй і не дзейнічаюць пры афармленні праязных дакументаў у межах Беларусі, а таксама пры перавозцы арганізаваных груп пасажыраў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год