Больш за 20 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў лістападзе
13 кастрычніка 2014
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэннi перавозак пасажыраў у перыяд школьных канікул, а таксама ў выхадныя і святочныя дні лістапада. Для перавозак пасажыраў у межах Беларусі і ў міжнародных зносінах прызначана больш за 20 дадатковых цягнікоў.
У тым ліку 3 лістапада будзе курсіраваць дадатковы цягнік №688 Брэст—Магілёў, 6 лістапада — цягнікі №667 Мінск—Брэст, №672 Мінск—Гомель, №638 Мінск—Гомель, №637 Гомель—Мінск, №693 Полацк—Мінск, № 694 Мінск—Полацк; 7 лістапада — цягнікi №666 Брэст—Мінск, №671 Гомель—Мінск, №638 Мінск—Гомель, №637 Гомель—Мінск.
У міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаныя па маршруце Брэст—Масква—Брэст.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год