Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Студзень

  • Беларускай чыгункай у 2013 годзе было перавезена амаль 100 млн. пасажыраў
    21 студзеня 2014
    Беларускай чыгункай у 2013 годзе было перавезена амаль 100 млн. пасажыраў

    У мінулым годзе па Беларускай чыгунцы ва ўсіх відах зносін было перавезена 99,4 млн пасажыраў.

    У тым ліку цягнікамі міжрэгіянальных ліній перавезена 13,6 млн пасажыраў, або 110,7% да ўзроўню 2012 года, цягнікамі гарадскіх ліній — больш за 2 млн. пасажыраў (127,5%).

    Чытаць далей…
  • Тэрмінал самаабслугоўвання для афармлення аплачаных праз Інтэрнэт білетаў пачаў працаваць у рэжыме тэставання на вакзале станцыі Мінск- Пасажырскі
    17 студзеня 2014
    Тэрмінал самаабслугоўвання для афармлення аплачаных праз Інтэрнэт білетаў пачаў працаваць у рэжыме тэставання на вакзале станцыі Мінск- Пасажырскі

    Беларуская чыгунка працягвае працу па ўдасканаленні сістэмы аплаты праязных дакументаў.

    З 17 студзеня на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі ў касавым зале каля білетнай касы № 1 у рэжыме тэставання пачаў працаваць транзакцыйны тэрмінал самаабслугоўвання, прызначаны для выдачы праязных дакументаў, аплачаных праз Інтэрнэт. Для таго каб атрымаць білет, пасажыру неабходна ўвесці 14-значны нумар бланка-заказу і нумар дакумента, якi сведчыць асобу, названага ў заказее пры анлайн-куплі.

    Новая паслуга, у першую чаргу, прызначана для выгады тых, хто аплаціў праязны дакумент праз Інтэрнэт без электроннай рэгістрацыі. Пасажыры, што скарысталіся электроннай рэгістрацыяй, але якія жадаюць аформіць свае білеты на бланках, таксама могуць раздрукаваць іх праз тэрмінал; аднак зрабіць гэта неабходна не пазней, чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту руху.

    Чытаць далей…
  • 16 студзеня 2014
    Да ўвагi пасажыраў!

    З 13 студзеня 2014 г. зроблена сезоннае зніжэнне кошту праезду пасажыраў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй у сярэднім на 9%.

    Так, кошт праезду ў хуткім цягніку па маршруце Мінск—Масква і Мінск—Санкт-Пецярбург у купэйным вагоне знізіцца амаль на 120 тыс. руб., у плацкартным — больш чым на 60 тыс. руб.

    Пры праездзе ў хуткім цягніку на больш далёкія адлегласці, напрыклад з Мінска да Новасібірска, кошт праезду ў купэйным вагоне знізіцца больш чым на 700 тыс. руб., у плацкартным — больш чым на 400 тыс. руб.

    Чытаць далей…