Тэрмінал самаабслугоўвання для афармлення аплачаных праз Інтэрнэт білетаў пачаў працаваць у рэжыме тэставання на вакзале станцыі Мінск- Пасажырскі
17 студзеня 2014
Беларуская чыгунка працягвае працу па ўдасканаленні сістэмы аплаты праязных дакументаў.
З 17 студзеня на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі ў касавым зале каля білетнай касы № 1 у рэжыме тэставання пачаў працаваць транзакцыйны тэрмінал самаабслугоўвання, прызначаны для выдачы праязных дакументаў, аплачаных праз Інтэрнэт. Для таго каб атрымаць білет, пасажыру неабходна ўвесці 14-значны нумар бланка-заказу і нумар дакумента, якi сведчыць асобу, названага ў заказее пры анлайн-куплі.
Новая паслуга, у першую чаргу, прызначана для выгады тых, хто аплаціў праязны дакумент праз Інтэрнэт без электроннай рэгістрацыі. Пасажыры, што скарысталіся электроннай рэгістрацыяй, але якія жадаюць аформіць свае білеты на бланках, таксама могуць раздрукаваць іх праз тэрмінал; аднак зрабіць гэта неабходна не пазней, чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту руху.
Нагадваем, у цяперашні час паслуга электроннай рэгістрацыі (якая дазваляе не афармляць аплачаныя праз Інтэрнэт праязныя дакументы ў касе) даступная пры анлайн-куплі білетаў на ўсе цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсiруюць ў межах Беларусі; на ўсе цягнікi ў прамых зносінах Беларусь—Расія (без транзіту па тэрыторыі іншых дзяржаў); на цягнік Мінск—Рыга.
У 2013 годзе праз анлайн-сістэму продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі было набыта 583,1 тыс. праязных дакументаў на цягнікі, у тым ліку 382,6 тыс. білетаў з электроннай рэгістрацыяй.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год