Навіны для пасажыраў
Люты
-
27 лютага 2014Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні сакавіцкіх святаў
У гэтыя святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для перавозак пасажыраў у межах рэспублікі, а таксама ў міжнародных зносінах.
На 7 сакавіка прызначаны дадатковыя цягнікі № 638 Мінск—Гомель і № 637 Гомель—Мінск.
Таксама прызначаны дадатковыя цягнікі на 9 сакавіка. Цягнікi № 679 Гомель—Мінск і № 680 Мінск—Гомель (адпраўленне з Мiнска 9 сакавіка).
У міжнародных зносінах з 7 па 11 сакавіка прызначана пяць дадатковых цягнікоў. Па беларускай магістралі будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 255 Масква—Мінск (адпраўленне з Масквы 7 сакавіка), № 252 Мінск—Масква (адпраўленне з Мінска 8 сакавіка). Цягнікi № 212 Мінск—Масква, № 36 Брэст—С.-Пецярбург (адпраўленне з Мінска і Брэста 10 сакавіка) і цягнік № 237 Масква—Мінск (адпраўленне з Масквы 11 сакавіка).
Чытаць далей… -
13 лютага 2014Беларуская чыгунка дае пасажырам магчымасць праезду з Мінска ў Маскву максімальна хутка за мінімальную цану
З мэтай павышэння даступнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка дае пасажырам магчымасць даехаць з Мінска да Масквы за 8 гадзін, аплаціўшы білет коштам 395 тыс. рублёў. Такая цана паездкі будзе забяспечана ў вагоне з месцамі для сядзення, які, пачынаючы з 13 лютага, БЧ ўключае ў склад цягніка № 4/3 Брэст—Масква.
Камфортныя ўмовы паездкі забяспечваюць мяккія сядзеннi з магчымасцю рэгулявання нахілу спінкі, размешчаныя па «самалётным тыпе» (адзін за адным) і забеспячэнне звыклых для ўсіх цягнікоў паслуг. У вагоне таксама ўстаноўлена сістэма відэатрансляцыі.
Нагадваем, цягнік № 4/3 адпраўляецца з Брэста па няцотных чыслах ў 17:40, а з Мінска — у 21:45 і прыбывае ў Маскву на наступны дзень у 6:44. У зваротным кірунку ён адпраўляецца з Масквы па цотных чыслах ў 23:11 і прыбывае ў Мінск у 06:06, а ў Брэст — а 10:54.
Чытаць далей… -
12 лютага 2014Дадатковы цягнік у зносінах Гомель—Мінск будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы па нядзелях з 16 лютага
У сувязі з вялікім пасажырапатокам ў кірунку Гомель—Мінск Беларуская чыгунка прызначыла па дадзеным маршруце дадатковы цягнік, які будзе курсіраваць па нядзелях з 16 лютага.
Цягнік № 679 Гомель—Мінск будзе адпраўляцца з Гомеля ў 15:27 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 19:05. Адлегласць ад Гомеля да сталіцы ён будзе пераадольваць за 3 гадзіны 38 хвілін. Паскарэнне цягніка будзе дасягнута за кошт яго няспыннага руху на маршруце.
Чытаць далей…