Навіны для пасажыраў
Красавік
-
28 красавіка 2014Пяцівагонныя электрацягнікi рэгіянальных ліній бізнес-класа з 1 мая пачнуць курсіраваць па маршрутах Мінск—Баранавічы, Баранавічы—Брэст і Мінск—Орша
Беларуская чыгунка ўводзіць у эксплуатацыю пяцівагонныя электрацягнікi вытворчасці швейцарскай кампаніі «Stadler Bussnang AG». Новыя саставы заменяць на участках Мінск—Баранавічы, Баранавічы—Брэст і Мінск—Орша менш ёмістыя чатырохвагонныя цягнікi рэгіянальных ліній бізнес-класа.
Расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа на названых участках і кошт праезду застануцца ранейшымі.
Што тычыцца чатырохвагонных электрацягнікоў, то яны будуць задзейнічаны на іншых маршрутах, у тым ліку Мінск—Бабруйск.
Чытаць далей… -
25 красавіка 2014Трохвагонныя дызель-цягнікі «PESA» з 1 мая будуць курсіраваць па маршруце Мінск—Вільнюс
Беларуская чыгунка з 1 мая ўводзіць у абарачэнне па маршруце Мінск—Вільнюс трохвагонныя дызель-цягнікi ДП3 вытворчасці польскай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA». Новыя саставы заменяць дызель-цягнікі ДР, якімі ў цяперашні час абслугоўваецца цягнік № 15/16 Мінск—Вільнюс.
Расклад руху цягнікоў № 15 і № 16, а таксама парадак правядзення пагранічнага і мытнага кантролю застануцца ранейшымі. Плануецца, што па выхадных і святочных днях пры павелічэнні пасажырапатоку цягнік № 15/16 будзе ехаць здвоеным саставам дызель-цягнікоў ДП3.
Усе білеты на новыя цягнікi прадаюцца па цане другога класа — 224 тыс. рублёў (да 1 мая на цягнік № 15/16 Мінск—Вільнюс можна набыць білеты па цане першага, другога і трэцяга класа).
Чытаць далей… -
11 красавіка 2014Беларуская чыгунка інфармуе пра рух цягнікоў у зносінах з Украінай
Па апавяшчэнні Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарта Ўкраіны, ў сувязі з неабходнасцю правядзення карэкціроўкі раскладу руху міжнародных цягнікоў, увядзення дадатковых прыпынкаў у зносінах з Крымскай дырэкцыяй з 27 мая часова прыпыняецца продаж праязных дакументаў на цягнікі фарміравання Беларускай чыгункі, якія курсiруюць у гэтым кірунку.
Чытаць далей… -
02 красавіка 2014Больш за 80 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні красавіцкіх і майскіх святаў
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэннi перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх святаў і па выхадных днях. Усяго па стане на 2 красавіка ў перыяд з 26 красавіка па 11 мая прызначаны 84 дадатковыя цягнікi. З іх — 30 цягнікоў міжрэгіянальных ліній і 54 цягнікі міжнародных ліній.
У міжрэгіянальных зносінах будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 679/680 Гомель—Мінск, які адпраўляецца з Гомеля ў 15.27 і прыбывае ў Мінск у 19.05. Гэты цягнік прызначаны на 28 красавіка, 1 і 8 мая. У святочны перыяд таксама будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній № 632 Мінск—Гомель (28 красавіка і 8 мая), № 638 Мінск—Калінкавічы—Гомель (28 красавіка і 8 мая), № 693 Мінск—Полацк (28 красавіка), № 671 / 672 Мінск—Брэст—Мінск (1 мая) і інш.
Што тычыцца міжнародных зносін, то Беларускай чыгункай сумесна з Расійскімі чыгункамі дадаткова прызначаны цягнікi па найбольш запатрабаваных маршрутах — Брэст—Масква—Брэст, Мінск—Масква—Мінск, Брэст—Санкт-Пецярбург—Брэст і інш. Акрамя таго, у святочны перыяд па Беларускай чыгунцы транзітам будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 148/147 Калінінград—Масква—Калінінград і № 80/79 Калінінград—Санкт-Пецярбург—Калінінград.
Чытаць далей… -
01 красавіка 2014Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам павялічацца ў Беларусі з 2 красавіка
Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі ад 12.03.2014 № 23 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2012 № 90». Тарыфы на перавозкі пасажыраў павялічацца ў сярэднім на 33%.
Кошт праезду пасажыраў цягнікамі гарадскіх ліній у межах аднаго тарыфнага паяса, напрыклад ад Мінска да ст. Беларусь, усталёўваецца ў памеры 6600 руб. замест 5000 руб., у межах двух тарыфных паясоў, напрыклад, ад Мінска да Рудзенска — 7800 руб. замест 6 000 руб.
Чытаць далей…