Больш за 80 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні красавіцкіх і майскіх святаў
02 красавіка 2014
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэннi перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх святаў і па выхадных днях. Усяго па стане на 2 красавіка ў перыяд з 26 красавіка па 11 мая прызначаны 84 дадатковыя цягнікi. З іх — 30 цягнікоў міжрэгіянальных ліній і 54 цягнікі міжнародных ліній.
У міжрэгіянальных зносінах будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 679/680 Гомель—Мінск, які адпраўляецца з Гомеля ў 15.27 і прыбывае ў Мінск у 19.05. Гэты цягнік прызначаны на 28 красавіка, 1 і 8 мая. У святочны перыяд таксама будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній № 632 Мінск—Гомель (28 красавіка і 8 мая), № 638 Мінск—Калінкавічы—Гомель (28 красавіка і 8 мая), № 693 Мінск—Полацк (28 красавіка), № 671 / 672 Мінск—Брэст—Мінск (1 мая) і інш.
Што тычыцца міжнародных зносін, то Беларускай чыгункай сумесна з Расійскімі чыгункамі дадаткова прызначаны цягнікi па найбольш запатрабаваных маршрутах — Брэст—Масква—Брэст, Мінск—Масква—Мінск, Брэст—Санкт-Пецярбург—Брэст і інш. Акрамя таго, у святочны перыяд па Беларускай чыгунцы транзітам будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 148/147 Калінінград—Масква—Калінінград і № 80/79 Калінінград—Санкт-Пецярбург—Калінінград.
Больш падрабязную інфармацыю аб прызначаных дадатковых цягніках і часу іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
Беларуская чыгунка працягне работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на перыяд красавіцкіх і майскіх святаў і па выхадных днях з улікам росту пасажырапатоку.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год