Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Пяцівагонныя электрацягнікi рэгіянальных ліній бізнес-класа з 1 мая пачнуць курсіраваць па маршрутах Мінск—Баранавічы, Баранавічы—Брэст і Мінск—Орша

28 красавіка 2014

Беларуская чыгунка ўводзіць у эксплуатацыю пяцівагонныя электрацягнікi вытворчасці швейцарскай кампаніі «Stadler Bussnang AG». Новыя саставы заменяць на участках Мінск—Баранавічы, Баранавічы—Брэст і Мінск—Орша менш ёмістыя чатырохвагонныя цягнікi рэгіянальных ліній бізнес-класа.

Расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа на названых участках і кошт праезду застануцца ранейшымі.

Што тычыцца чатырохвагонных электрацягнікоў, то яны будуць задзейнічаны на іншых маршрутах, у тым ліку Мінск—Бабруйск.

Згодна з кантрактам, заключаным Беларускай чыгункай са швейцарскай кампаніяй "Stadler Bussnang AG" у снежні 2012 года, на БЧ у 2013—2014 гг. былі пастаўленыя 6 пяцівагонных электрацягнікоў.

Пяцівагонныя электрацягнікi рэгіянальных ліній бізнес-класа маюць шэраг пераваг у параўнанні са сваімі папярэднікамі - чатырохвагоннымi электрацягнікамі швейцарскай вытворчасці.

Перш за ўсё, новыя саставы больш ёмістыя — у іх прадугледжаны 302 месцы для сядзення (у чатырохвагонных электрацягніках — 216 месцаў для сядзення).Пяцівагонныя цягнікi маюць тры камфартабельныя туалетныя комплексы, адзін з якіх прызначаны для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі; прадугледжана больш зручная кампаноўка крэслаў у вагоне (адзін за адным, ад канцоў вагона да сярэдзіны); у кожным вагоне ёсць зона багажных паліц (стэлажоў) для перавозкі буйнога багажу. Сярод пераваг цягніка таксама наяўнасць нумарацыі вагонаў на бакавых святлодыёдных табло і франтальныя камеры відэаназірання на лабавых частках кабін кіравання.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год