Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Май

  • 30 мая 2014
    Беларуская чыгунка ў новым турыстычным сезоне прапануе пасажырам дадатковыя магчымасці для праезду на курорты Чорнага і Балтыйскага мораў

    У новым графіку руху цягнікоў Беларуская чыгунка павялічыла перыядычнасць курсіравання цягніка № 101/102 МінскВарна (Балгарыя) з аднаго да двух разоў на тыдзень. Пачынаючы з 4 чэрвеня, цягнік № 101/102 будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі па серадах і суботах у 19.35 і прыбываць у Варну ў 10.41 па суботах і панядзелках, адпаведна. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Варны — па пятніцах і панядзелках у 19.15, прыбыцця ў Мінск — у 10.40 па нядзелях і серадах адпаведна.

    Звяртаем увагу на тое, што цягнік № 101/102 МінскВарна ў дарозе па тэрыторыі Украіны для пасадкі і высадкі пасажыраў будзе мець толькі 3 прыпынкi (за выключэннем станцый памежнага кантролю пры праходжаннi праз дзяржаўныя межы).

    Чытаць далей…
  • 28 мая 2014
    З 1 чэрвеня на Беларускай чыгунцы ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2014/2015 гады

    Новы графік прадугледжвае курсіраванне па тэрыторыі Беларусі 83 пар цягнікоў міжнародных ліній, 5 пар міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, 34 пары цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканом-класа, 22 пары цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа, а таксама 379 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. Новы графік складзены з улікам патрэбнасці ў перавозках на ўказаны перыяд.

    Паскарэнне і новы рухомы састаў

    З 1 чэрвеня з мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пры перавозках ў межах рэспублікі ў рамках развіцця новага фармату пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункай прадугледжаны шэраг новаўвядзенняў як у міжрэгіянальных, так і ў рэгіянальных зносінах.

    У міжрэгіянальных зносінах ў новым графіку пасажырам будзе дадзена магчымасць праезду ў паскораным рэжыме паміж абласнымі цэнтрамі і Мінскам. З гэтай мэтай прадугледжана курсіраванне 5 пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа са знаходжаннем іх у шляху руху да 3 гадзін 30 хвілін.

    Чытаць далей…
  • 24 мая 2014
    Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў на цягнікі ў зносінах з Крымам на пачатак летняга перыяду

    Па ўзгадненні з датычнымі чыгуначнымі адміністрацыямі Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў на цягнікі № 100/99 Мінск—Сімферопаль (адпраўленнем штодня з 1 па 15 чэрвеня) і № 393/394 Полацк—Сімферопаль (адпраўленнем з 2 па 14 чэрвеня па днях курсіравання).

    У новым графіку цягнік № 100/99 Мінск—Сімферопаль будзе адпраўляцца штодня са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 07.45 і прыбываць на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі на наступны дзень у 13.05. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Сімферопаля — 19.20, прыбыцця ў Мінск — у 23.17 наступнага дня.

    Чытаць далей…
  • Больш за 4 тыс. білетаў на цягнікі набылі госці чэмпіянату свету па хакеі ў спецыяльна адкрытай для іх касе на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі
    21 мая 2014
    Больш за 4 тыс. білетаў на цягнікі набылі госці чэмпіянату свету па хакеі ў спецыяльна адкрытай для іх касе на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі

    З 2 па 20 мая ў кругласутачнай спецыялізаванай касе № 14, адкрытай на час правядзення чэмпіянату, было аформлена 4235 праязных дакументаў. З іх 3950 білетаў набыта ў краіны СНД і Балтыі і 285 білетаў — у краіны далёкага замежжа (пераважна ў Польшчу, Германiю і Чэхію) .

    Усе касіры, якія працуюць у спецыялізаванай касе, валодаюць англійскай мовай, што дазваляе аператыўна дапамагчы пасажырам-замежнікам з рашэннем пытанняў, што ўзнікаюць у іх.

    Запатрабаваны і інфармацыйны цэнтр вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, размешчаны ў зале чакання Канкорс над чыгуначнымі пуцямі. Супрацоўнікі цэнтра аказваюць ўсебаковую інфармацыйную падтрымку гасцям чэмпіянату — пачынаючы ад забеспячэння даведачнай інфармацыі і тлумачэнняў па пытаннях знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку па іх рэгістрацыі, і заканчваючы выклікам таксі.

    Чытаць далей…
  • Цягнікі гарадскіх ліній за першы тыдзень чэмпіянату свету па хакеі перавезлі больш 24 000 пасажыраў
    16 мая 2014
    Цягнікі гарадскіх ліній за першы тыдзень чэмпіянату свету па хакеі перавезлі больш 24 000 пасажыраў

    Цягнікi гарадскіх ліній у перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі карыстаюцца асаблівай папулярнасцю. Згодна з аналітычныi дадзенымi у перыяд з 8 па 14 мая цягнікамі гарадскіх ліній скарысталася 24 028 чалавек, што ў два разы больш, чым за папярэдні тыдзень.

    Чытаць далей…
  • 13 мая 2014
    Увазе пасажыраў ! Беларуская чыгунка з 13 мая аднавіла продаж білетаў да асобных станцый на шляху руху цягніка Мінск—Сімферопаль

    У адпаведнасці з паведамленнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны з 13 мая для пасадкі і высадкі пасажыраў адноўлены некаторыя раней адмененыя прыпынкi цягніка № 100/99 Мінск—Сімферопаль па наступных станцыях: Паўлаград-1, Сынэльнікава-1, Мелітопаль, Новааляксееўка. У сувязі з гэтым адноўлены продаж праязных дакументаў да названых станцый.

    Звяртаем увагу на неабходнасць планаваць паездкі з улікам змяненняў у руху цягнікоў у зносінах з Украінай і сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

    Чытаць далей…
  • 11 мая 2014
    Да ўвагi пасажыраў!

    У адпаведнасці з паведамленнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны з 10.05.2014 адмяняюцца асобныя прыпынкi міжнародных транзітных пасажырскіх цягнікоў, якія ідуць праз тэрыторыю Украіны, у тым ліку і ў Крым:

    № 100/99 Мінск—Сімферопаль, выключана пасадка і высадка пасажыраў па станцыях:

    • Харобiчы, Гарадня, Камка, Шчорс, Мена, Бахмач, Канатоп, Пуцейская, Пуціўль, Варажба  Смародзiна, Паўлаград-1, Сінельнікава, Новааляксееўка, Мелітопаль;

    № 302/301 Мiнск—Адлер, № 356/355 Мiнск—Мiн.Воды, № 390/389 Мінск—Анапа , выключана пасадка і высадка пасажыраў па станцыях:

    • Харобiчы, Гарадня, Шчорс, Мена, Бахмач-Пас, Канатоп, Пуціўль, Варажба, Смародзiна, Кiрыкоўка, Багадухаў, Iзюм, Чырвоны Ліман, Арцёмаўск-2, Нiкiтаўка, Горлаўка;

    № 393/394 Полацк—Сімферопаль, выключана пасадка і высадка пасажыраў па станцыях:

    • Харобiчы, Гарадня, Шчорс, Нiзкаўка, Мена, Доч, Бахмач-Пас, Талалаеўка, Ромны, Сула, Рамадан, Харол, Вясёлы Падол, Вербкі, Крамянчуг, Карыстоўка, Куцаўка;

    Для бесперасадачных вагонаў Мінск—Кішынёў (цягнік № 61/62 З Пецярбург—Кішынёў — фарміравання Малдаўскай чыгункі):

    выключана пасадка і высадка пасажыраў па станцыях:

    • Оўруч, Корасцень, Жытомір, Бярдычаў, Iзраiлаўка, Мыткi.

    Чытаць далей…
  • 08 мая 2014
    З 9 мая Беларуская чыгунка дае пасажырам магчымасць аплаты праезду ў цягніках гарадскіх ліній пры дапамозе смарт-карт

    Беларуская чыгунка сумесна з дзяржаўным прадпрыемствам «Мінсктранс» ўвяла ў доследную эксплуатацыю аўтаматызаваную сістэму аплаты і кантролю праезду ў цягніках гарадскіх ліній на аснове бескантактавых смарт-карт.

    Смарт -карта дазваляе аплаціць праезд у цягніках гарадскіх ліній і грамадскім транспарце Мінска — метро, тралейбусах, трамваях, аўтобусах, аўтобусах «экспрэс». Можна набыць адзіны праязны на любую камбінацыю названых відаў транспарту і цягнікі гарадскіх ліній, альбо толькі на цягнікі гарадскіх ліній.

    Пасажырам даецца магчымасць куплі праязнога дакумента тэрмінам дзеяння на 3, 5, 10, 20 і 30 сутак, які пачынаецца з моманту першага выкарыстання смарт-карты (яе актывацыі валідатараму ў рухомым саставе).

    Чытаць далей…
  • 08 мая 2014
    Інфармацыйны цэнтр вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі гатовы да працы з гасцямі чэмпіянату свету па хакеі

    Інфармацыйны цэнтр вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, размешчаны ў зале чакання Канкорс, гатовы аказаць ўсебаковую інфармацыйную падтрымку гасцям чэмпіянату свету па хакеі.

    За інфармацыйнай стойкай цэнтра кругласутачна знаходзяцца прадстаўнікі Беларускай чыгункі; валанцёр, які валодае замежнай мовай, і супрацоўнік дыспетчарскай службы таксі. У дзённы час у працы інфацэнтра таксама задзейнічаны супрацоўнікі Мiнгардаведка, ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама, службы па здачы ў арэнду аўтамабіляў. У такім саставе інфацэнтр будзе працаваць да канца правядзення чэмпіянату.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка з 9 мая ўводзіць спецыяльны графік руху цягнікоў гарадскіх ліній на перыяд правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі
    05 мая 2014
    Беларуская чыгунка з 9 мая ўводзіць спецыяльны графік руху цягнікоў гарадскіх ліній на перыяд правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі

    Для зручнасці гасцей і балельшчыкаў чэмпіянату свету па хакеі Беларуская чыгунка ўводзіць спецыяльны графік руху цягнікоў гарадскіх ліній да спартыўных аб'ектаў — «Мінск-Арэна» (п.п. Масюкоўшчына) і «Чыжоўка-Арэна» (п.п. Лошыца). У графіку ўлічаны час пачатку і заканчэння ўсіх матчаў.

    На час правядзення чэмпіянату Беларуская чыгунка распрацавала 5 перыядаў руху цягнікоў гарадскіх ліній — з 9 па 10 мая і з 12 па 20 мая; 11 мая; 22 мая; 24 мая; 25—26 мая. Акрамя таго, у дадатак да ўжо існуючых маршрутаў гарадскіх ліній у сталіцы ў перыяд з 9 па 10 мая і з 12 па 20 мая сучасныя электрацягнікі будуць курсіраваць у скразных зносінах праз станцыю Мінск-Пасажырскі і звяжуць паміж сабой «Мінск-Арэну» і «Чыжоўка-Арэну».

    Інтэрвал руху цягнікоў гарадскіх ліній ў названыя перыяды будзе складаць 10—15 хвілін. Прадугледжана па 3 пары цягнікоў да пачатку і заканчэння кожнага матчу.

    Чытаць далей…
  • На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі пачалі працаваць валанцёры
    03 мая 2014
    На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі пачалі працаваць валанцёры

    На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі прыступілі да працы валанцёры, якія валодаюць замежнымі мовамі, — студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Усяго на сталічным вакзале для інфармацыйнай дапамогі замежным грамадзянам у цяперашні час задзейнічана 16 валанцёраў. Арганізавана іх кругласутачная пазменная праца — па 4 чалавекi ў змену.

    Валанцёры знаходзяцца на першым паверсе ў цэнтральным фае вакзала, на нулявым паверсе ля выхаду на вул. Кірава, а таксама ў зале чакання канкорса над пасадачнымiмі платформамі.

    Чытаць далей…
  • 03 мая 2014
    Беларуская чыгунка аднавіла продаж білетаў на асобныя цягнікi ў зносінах з Украінай

    Паводле паведамлення Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны аб узгадненні раскладу і памераў руху пасажырскіх цягнікоў у графіку на 2014/2015 гады, Беларуская чыгунка аднавіла продаж білетаў на наступныя цягнікi ўласнага фарміравання: №86 Мінск—Кіеў, №94 Мінск—Адэса, №101/102 Мінск—Варна—Мінск, №330 Баранавічы—Жытомір, №371 Магілёў—Чарнаўцы, №856 Гомель—Шчорс, №854 Гомель—Чарнігаў. У цяперашні час вядзецца работа па аднаўленні продажу праязных дакументаў і на іншыя цягнікі Беларускай чыгункі ў зносінах з Украінай і тыя, што едуць транзітам праз яе.

    Просім ўважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

    Чытаць далей…
  • Брэсцкі вакзал Беларускай чыгункі гатовы да сустрэчы гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі
    03 мая 2014
    Брэсцкі вакзал Беларускай чыгункі гатовы да сустрэчы гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі

    Беларуская чыгунка працягвае актыўную працу па арганізацыі на высокім узроўні прыёму гасцей, якія прыбудуць у Беларусь на чэмпіянат свету па хакею. 3 мая ў Брэсце журналісты азнаёміліся з абноўленым пасля праведзенай рэканструкцыі пасажырскім комплексам вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны.

    У ходзе прэс-тура прадстаўнікі СМІ наведалі Варшаўскi бок вакзала, рэканструкцыя якога была завершана нядаўна; Маскоўскі бок вакзала; будынак прыгараднага вакзала і іншыя аб'екты. У ходзе прэс-тура журналісты азнаёміліся з работай валанцёраў, кругласутачнага каардынацыйнага цэнтра для інфармацыйнай дапамогі і даведачных паслуг гасцям чэмпіянату, а таксама размешчанай у зале міжнародных кас спецыялізаванай касы № 12 па продажы білетаў замежным грамадзянам.

    Чытаць далей…
  • 03 мая 2014
    З 2 мая часова зменены маршрут руху асобных цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі ў зносінах з Украінай

    Па паведамленнi Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны з 2 мая да ўводу новага графіка руху пасажырскіх цягнікоў часова зменены маршрут руху цягнікоў № 384/383 БаранавічыМарыупаль, № 302/301 МінскАдлер, № 356/355 МінскМінеральныя Воды, № 390/389 МінскАнапа.

    Цягнік № 384/383 БаранавічыМарыупаль едзе па змененым раскладзе на ўчастку ХаркаўДанецк праз станцыі Лазавая, Паўлаград, Краснаармейск, Данецк (замест станцый Iзюм, Красный Ліман, Славянскі Курорт, Краматорск, Канстанцiнаўка, Горлаўка, Макееўка-Пасажырская, Ясиноватая-Пасажырская).

    Маршрут руху цягнікоў № 302/301 МінскАдлер, № 356/355 МінскМінеральныя Воды, № 390/389 МінскАнапа зменены на ўчастку ХаркаўІлавайск і праходзіць праз станцыі Лазавая, Паўлаград, Краснаармейск, Ілавайск (замест станцый Iзюм, Красный Ліман, Арцёмаўск-2, Нiкiтаўка, Горлаўка).

    Чытаць далей…
  • 02 мая 2014
    Да ўвагi пасажыраў! З 1 мая па 30 верасня пенсіянерам даецца скідка 50% пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа

    Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў), маюць права на скідку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа. Гэта прадугледжана Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 № 176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».

    Чытаць далей…
  • 02 мая 2014
    Да увагi пасажыраў!

    У адпаведнасцi з раней дасягнутай дамоўленасцю ў ходзе рабочай сустрэчы прадстаўнікоў Беларускай чыгункі, Міністэрства транспарту Расійскай Федэрацыі, ААТ «Российские железные дороги», Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны і ДП «Железная дорога Молдовы», праведзенай 17—18 красавіка 2014 года ў г. Мінску, украінскі бок 28.04.2014 пацвердзіў ўзгадненне раскладаў і памераў руху асобных міжнародных пасажырскіх цягнікоў, фарміравання як Беларускай чыгункі, так і іншых чыгуначных адміністрацый, што едуць па тэрыторыі Украіны.

    У цяперашні час спецыялістамі праводзіцца работа па аднаўленні рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі, якія адпраўляюцца пасля 27.05.2014, а менавіта:

    • № 356/355 (46 /45) Мінск—Мінеральныя Воды;
    • № 86/85 Мінск—Кіеў;
    • № 94/93 Мінск—Адэса;
    • № 101/102 Мінск—Варна;
    • № 302/301 Мінск—Адлер;
    • № 330/329 Баранавічы—Жытомір;
    • № 371/372 Магілёў—Чарнаўцы;
    • № 374/373 ( 474/473 ) Баранавічы—Кіеў;
    • № 384/383 Гродна—Баранавічы—Марыупаль;
    • № 390/389 Мінск—Анапа.

    Чытаць далей…