Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі пачалі працаваць валанцёры

03 мая 2014

На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі прыступілі да працы валанцёры, якія валодаюць замежнымі мовамі, — студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Усяго на сталічным вакзале для інфармацыйнай дапамогі замежным грамадзянам у цяперашні час задзейнічана 16 валанцёраў. Арганізавана іх кругласутачная пазменная праца — па 4 чалавекi ў змену.

Валанцёры знаходзяцца на першым паверсе ў цэнтральным фае вакзала, на нулявым паверсе ля выхаду на вул. Кірава, а таксама ў зале чакання канкорса над пасадачнымiмі платформамі.

 

Акрамя таго, на чыгуначных вакзалах ў Мінску і Брэсце пачалі працаваць кругласутачныя спецыялізаваныя касы па продажы білетаў замежным грамадзянам. У будынку вакзала станцыі Мінск- Пасажырскі адкрыта каса № 14, на станцыі Брэст-Цэнтральны — каса №12. Касіры, якія працуюць у гэтых касах валодаюць замежнымі мовамі.

З 5 мая і да канца чэмпіянату на вакзалах у Мінску і Брэсце будуць працаваць інфармацыйныя групы. У іх склад увойдуць прадстаўнікі пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» Мінскага і Брэсцкага аддзяленняў Беларускай чыгункі. Гэта маладыя і камунікабельныя людзi да 30 гадоў.

Работнікі інфармацыйных цэнтраў акажуць інфармацыйную падтрымку гасцям чэмпіянату, растлумачаць, як прайсці да аб'ектаў абслугоўвання пасажыраў на вакзале, да месцаў пражывання і спартыўных арэнах, дапамогуць скарыстацца паслугамі па выкліку таксі або насільшчыка.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год