Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 9 мая Беларуская чыгунка дае пасажырам магчымасць аплаты праезду ў цягніках гарадскіх ліній пры дапамозе смарт-карт

08 мая 2014

Беларуская чыгунка сумесна з дзяржаўным прадпрыемствам «Мінсктранс» ўвяла ў доследную эксплуатацыю аўтаматызаваную сістэму аплаты і кантролю праезду ў цягніках гарадскіх ліній на аснове бескантактавых смарт-карт.

Смарт -карта дазваляе аплаціць праезд у цягніках гарадскіх ліній і грамадскім транспарце Мінска — метро, тралейбусах, трамваях, аўтобусах, аўтобусах «экспрэс». Можна набыць адзіны праязны на любую камбінацыю названых відаў транспарту і цягнікі гарадскіх ліній, альбо толькі на цягнікі гарадскіх ліній.

Пасажырам даецца магчымасць куплі праязнога дакумента тэрмінам дзеяння на 3, 5, 10, 20 і 30 сутак, які пачынаецца з моманту першага выкарыстання смарт-карты (яе актывацыі валідатараму ў рухомым саставе).

 

У рамках рэалізацыі гэтага праекта чыгуначнікі ўсталявалі ў цягніках гарадскіх ліній валідатары — спецыяльнае абсталяванне, якое дазваляе аплачваць праезд пры дапамозе бескантактавых смарт-карт.

Дадатак:

Кошт праезду ў цягніках гарадскіх ліній і грамадскім транспарце Мінска пры аплаце з выкарыстаннем смарт-карты.


п/п

Выгляд праязнога білета

Кошт, бел. руб.

3 сутак

5 сутак

10 сутак

20 сутак

30 сутак

1

На адзін від транспарту:

Цягнікi гарадскіх ліній

54600

70200

117000

218400

319800

2

На два віды транспарту:
аўтобус—цягнікі гарадскіх ліній;
трамвай—цягнікі гарадскіх ліній;
тралейбус—цягнікі гарадскіх ліній;
метро—цягнікі гарадскіх ліній

57600

73400

121800

235800

345000

3

На тры віды транспарту:

аўтобус—тралейбус—цягнікі гарадскіх ліній;

аўтобус—трамвай—цягнікі гарадскіх ліній;

тралейбус—трамвай—цягнікі гарадскіх ліній;

аўтобус—метро—цягнікі гарадскіх ліній;

трамвай—метро—цягнікі гарадскіх ліній;

тралейбус—метро—цягнікі гарадскіх ліній

60700

77100

127100

247800

363000

4

На чатыры віды транспарту:

аўтобус—тралейбус—трамвай—цягнікі гарадскіх ліній;

аўтобус—тралейбус—метро—цягнікі гарадскіх ліній;

аўтобус—трамвай—метро—цягнікі гарадскіх ліній;

тралейбус—трамвай—метро—цягнікі гарадскіх ліній

62900

81100

134200

260800

383000

5

На пяць відаў транспарту:

аўтобус— ралейбус—трамвай—метро—цягнікі гарадскіх ліній + аўтобус «экспрэс»

67400

85500

142300

277700

406800

Заўвага: Закладны кошт бескантактавы смарт-карты бярэцца дадаткова і складае 12 000 руб.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год