Інфармацыйны цэнтр вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі гатовы да працы з гасцямі чэмпіянату свету па хакеі
08 мая 2014
Інфармацыйны цэнтр вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, размешчаны ў зале чакання Канкорс, гатовы аказаць ўсебаковую інфармацыйную падтрымку гасцям чэмпіянату свету па хакеі.
За інфармацыйнай стойкай цэнтра кругласутачна знаходзяцца прадстаўнікі Беларускай чыгункі; валанцёр, які валодае замежнай мовай, і супрацоўнік дыспетчарскай службы таксі. У дзённы час у працы інфацэнтра таксама задзейнічаны супрацоўнікі Мiнгардаведка, ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама, службы па здачы ў арэнду аўтамабіляў. У такім саставе інфацэнтр будзе працаваць да канца правядзення чэмпіянату.
Такім чынам, у інфацэнтры не толькі зробяць даведачныя паслугі, але і дапамогуць выклікаць таксі, арандаваць аўтамабіль, пры неабходнасці дадуць тлумачэнні па пытаннях знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку па іх рэгістрацыі.
Нагадваем, у цяперашні час на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі працуюць 16 валанцёраў — студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Арганізавана іх кругласутачная пазменная праца — па 4 чалавекi ў змену.
Акрамя таго, на сталічным вакзале і на прыпыначных пунктах Лошыца і Масюкоўшчына працуюць інфармацыйныя групы, у склад якіх уваходзяць прадстаўнікі Мінскага аддзялення БЧ, у тым ліку першасных арганізацый ГА «БРСМ». У складзе інфармацыйных груп на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі задзейнічана 32 чалавекі. Арганізавана іх кругласутачная пазменная праца .
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год