Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка аднавіла продаж білетаў на асобныя цягнікi ў зносінах з Украінай

03 мая 2014

Паводле паведамлення Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны аб узгадненні раскладу і памераў руху пасажырскіх цягнікоў у графіку на 2014/2015 гады, Беларуская чыгунка аднавіла продаж білетаў на наступныя цягнікi ўласнага фарміравання: №86 Мінск—Кіеў, №94 Мінск—Адэса, №101/102 Мінск—Варна—Мінск, №330 Баранавічы—Жытомір, №371 Магілёў—Чарнаўцы, №856 Гомель—Шчорс, №854 Гомель—Чарнігаў. У цяперашні час вядзецца работа па аднаўленні продажу праязных дакументаў і на іншыя цягнікі Беларускай чыгункі ў зносінах з Украінай і тыя, што едуць транзітам праз яе.

Просім ўважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: Украіна
Да спісу навін за 2014 год