Да ўвагi пасажыраў! З 1 мая па 30 верасня пенсіянерам даецца скідка 50% пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа
02 мая 2014
Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў), маюць права на скідку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа. Гэта прадугледжана Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 № 176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».
Дакументам не прадугледжана гэтая льгота пры праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі). Таксама скідка 50% не даецца пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.
Нагадваем, для набыцця праязных дакументаў са скідкай пасажырам неабходна прад'яўляць арыгіналы пенсіëнных пасведчанняў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год