Да ўвагi пасажыраў!
11 мая 2014
У адпаведнасці з паведамленнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны з 10.05.2014 адмяняюцца асобныя прыпынкi міжнародных транзітных пасажырскіх цягнікоў, якія ідуць праз тэрыторыю Украіны, у тым ліку і ў Крым:
№ 100/99 Мінск—Сімферопаль, выключана пасадка і высадка пасажыраў па станцыях:
- Харобiчы, Гарадня, Камка, Шчорс, Мена, Бахмач, Канатоп, Пуцейская, Пуціўль, Варажба Смародзiна, Паўлаград-1, Сінельнікава, Новааляксееўка, Мелітопаль;
№ 302/301 Мiнск—Адлер, № 356/355 Мiнск—Мiн.Воды, № 390/389 Мінск—Анапа , выключана пасадка і высадка пасажыраў па станцыях:
- Харобiчы, Гарадня, Шчорс, Мена, Бахмач-Пас, Канатоп, Пуціўль, Варажба, Смародзiна, Кiрыкоўка, Багадухаў, Iзюм, Чырвоны Ліман, Арцёмаўск-2, Нiкiтаўка, Горлаўка;
№ 393/394 Полацк—Сімферопаль, выключана пасадка і высадка пасажыраў па станцыях:
- Харобiчы, Гарадня, Шчорс, Нiзкаўка, Мена, Доч, Бахмач-Пас, Талалаеўка, Ромны, Сула, Рамадан, Харол, Вясёлы Падол, Вербкі, Крамянчуг, Карыстоўка, Куцаўка;
Для бесперасадачных вагонаў Мінск—Кішынёў (цягнік № 61/62 З Пецярбург—Кішынёў — фарміравання Малдаўскай чыгункі):
выключана пасадка і высадка пасажыраў па станцыях:
- Оўруч, Корасцень, Жытомір, Бярдычаў, Iзраiлаўка, Мыткi.
У сувязі з гэтымі зменамі продаж праязных дакументаў да названых станцый не робiцца. Пасажыры, якія набылі праязныя дакументы раней, могуць звярнуцца ў чыгуначныя касы для правядзення працэдуры іх вяртання.
Звяртаем увагу на неабходнасць планавання паездкі з улікам змяненняў у руху цягнікоў у зносінах з Украінай і сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год