Увазе пасажыраў ! Беларуская чыгунка з 13 мая аднавіла продаж білетаў да асобных станцый на шляху руху цягніка Мінск—Сімферопаль
13 мая 2014
У адпаведнасці з паведамленнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны з 13 мая для пасадкі і высадкі пасажыраў адноўлены некаторыя раней адмененыя прыпынкi цягніка № 100/99 Мінск—Сімферопаль па наступных станцыях: Паўлаград-1, Сынэльнікава-1, Мелітопаль, Новааляксееўка. У сувязі з гэтым адноўлены продаж праязных дакументаў да названых станцый.
Звяртаем увагу на неабходнасць планаваць паездкі з улікам змяненняў у руху цягнікоў у зносінах з Украінай і сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год