З 2 мая часова зменены маршрут руху асобных цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі ў зносінах з Украінай
03 мая 2014
Па паведамленнi Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны з 2 мая да ўводу новага графіка руху пасажырскіх цягнікоў часова зменены маршрут руху цягнікоў № 384/383 Баранавічы—Марыупаль, № 302/301 Мінск—Адлер, № 356/355 Мінск—Мінеральныя Воды, № 390/389 Мінск—Анапа.
Цягнік № 384/383 Баранавічы—Марыупаль едзе па змененым раскладзе на ўчастку Харкаў—Данецк — праз станцыі Лазавая, Паўлаград, Краснаармейск, Данецк (замест станцый Iзюм, Красный Ліман, Славянскі Курорт, Краматорск, Канстанцiнаўка, Горлаўка, Макееўка-Пасажырская, Ясиноватая-Пасажырская).
Маршрут руху цягнікоў № 302/301 Мінск—Адлер, № 356/355 Мінск—Мінеральныя Воды, № 390/389 Мінск—Анапа зменены на ўчастку Харкаў—Ілавайск і праходзіць праз станцыі Лазавая, Паўлаград, Краснаармейск, Ілавайск (замест станцый Iзюм, Красный Ліман, Арцёмаўск-2, Нiкiтаўка, Горлаўка).
У сувязі са зменай маршруту руху названых цягнікоў на участках Харкаў—Данецк і Харкаў—Ілавайск часова прыпынены продаж праязных дакументаў да станцый, размешчаных на гэтых участках.
Аб аднаўленні продажу праязных дакументаў пасажыры будуць праінфармаваны дадаткова.
Просім ўважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і на касах чыгуначных вакзалаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год