10 верасня споўнілася тры гады з моманту адкрыцця на Беларускай чыгунцы рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній. За гэты перыяд яны перавезлі больш за 5,6 млн. пасажыраў
10 верасня 2014
Роўна тры гады таму — 10 верасня 2011 — Беларуская чыгунка ў рамках ўкаранення новага фармату пасажырскіх перавозак адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі—Ждановічы—Беларусь (Заслаўе). У далейшым цягнікi гарадскіх ліній звязалі сталіцу з яшчэ адным горадам-спадарожнікам — Рудзенскам.
Сёння гарадскія лініі даюць пасажырам магчымасць у камфортных умовах і з мінімальнымі затратамі часу дабірацца з Заслаўя і Рудзенска ў сталіцу і назад.
Новы від перавозкі заняў сваю нішу на транспартным рынку. Пра гэта сведчыць ўстойлівая тэндэнцыя росту папулярнасці цягнікоў гарадскіх ліній. Так, у студзені—жніўні 2014 імі перавезена больш за 1,6 млн. пасажыраў, што на 27,5% перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года.
Увод цягнікоў гарадскіх ліній стаў першым этапам ўкаранення на Беларускай чыгунцы новага фармату пасажырскіх перавозак і быў абумоўлены інтэнсіўным развіццём Мінска, прылеглых да яго тэрыторый і гарадоў-спадарожнікаў, будаўніцтвам спартыўных аб'ектаў сусветнага ўзроўню.
У цяперашні час у гарадскіх зносінах перавозку пасажыраў забяспечваюць 6 адзінак сучаснага рухомага саставу вытворчасці швейцарскай кампаніі Stadler Bussnang AG.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год