Беларуская чыгунка пашырыла спіс цягнікоў, на якія можна набыць білеты праз Інтэрнэт з выкарыстаннем графічнай схемы размяшчэння свабодных месцаў у вагоне
05 верасня 2014
Беларуская чыгунка працягвае паэтапнае развіццё укаранёнай у чэрвені бягучага года паслугі, якая дазваляе пры набыцці праз Інтэрнэт білетаў на цягнікі самастойна выбіраць вольныя месцы ў вагонах пры дапамозе спецыяльнай графічнай схемы. Выкарыстоўваючы гэтую опцыю, пасажыр мае магчымасць выбраць любое упадабанае яму вольнае месца — каля акна, у пачатку ці ў цэнтры салона.
У спіс саставаў, месца у якіх можна выбраць на сайце www.poezd.rw.by пры дапамозе гэтай графічнай схемы, уключаны цягнік міжнародных ліній №801 / 802 Мінск—Вільнюс, а таксама пяцівагонныя цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа:
- №732 / 731 Мінск—Орша;
- №736 / 735 Мінск—Орша;
- №742 / 741 Мінск—Жлобін;
- №752 / 751 Баранавічы—Мінск;
- №754 / 753 Баранавічы—Мінск;
- №756 / 755 Баранавічы—Мінск;
- №758 / 757 Баранавічы—Мінск;
- №762 / 761 Брэст—Баранавічы;
- №764 / 763 Брэст—Баранавічы;
- №766 / 765 Брэст—Баранавічы.
Такім чынам, цяпер колькасць цягнікоў, білеты на якія можна набыць у Інтэрнэце з выкарыстаннем новай паслугі, павялічана да 18 пар.
У цэлым анлайн-сістэма продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі працягвае набіраць папулярнасць. У студзені—жніўні праз Інтэрнэт было прададзена 629 тыс. білетаў на цягнікі, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года ў 2 разы. У тым ліку колькасць праязных дакументаў, аплачаных з паслугай электроннай рэгістрацыі (якая дазваляе не афармляць білет у касе), склала 514,5 тыс. І ўзрасла ў 2,7 разы ў параўнанні з узроўнем васьмі месяцаў 2013 года.
Нагадваем, у чэрвені бягучага года опцыя выбару месца ў вагоне пры дапамозе графічнай схемы стала даступнай пры куплі праз Інтэрнэт білетаў на цягнік міжнародных ліній №805 / 806 Мінск—Вільнюс і на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа: № 734/733 Мінск—Орша, №738/737 Мінск—Орша, №744/743 Мінск—Бабруйск, №746/745 Мінск—Бабруйск, №771/772 Мінск—Маладзечна, №773/774 Мінск—Маладзечна.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год