Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Трехвагонные дызель-цягнікі «PESA» з 1 мая будуць курсіраваць па маршруце Мінск—Вільнюс

25 сакавіка 2014

Беларуская чыгунка з 1 мая ўводзіць у абарачэнне па маршруце Мінск—Вільнюс трехвагонныя дызель-цягнікi ДП3 вытворчасці польскай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA». Новыя саставы заменяць дызель-цягнікі ДР, якімі абслугоўваецца цягнік № 15/16 Мінск—Вільнюс .

Расклад руху цягнікоў № 15 і № 16, а таксама парадак правядзення пагранічнага і мытнага кантролю застануцца ранейшымі. Па выхадных і святочных днях пры павелічэнні пасажырапатоку цягнік № 15/16 будзе ехаць здвоеным саставам дызель-цягнікоў ДП3 .

Два дызель-цягнікi ДП3 былі пастаўлены на Беларускую чыгунку ў бягучым годзе. У цяперашні час у адпаведнасці з зацверджаным графікам праводзяцца прыёмачныя выпрабаванні дызель цягніка ДП3-001 на чыгуначных участках Баранавіцкага, Мінскага і Магілёўскага аддзяленняў чыгункi. Новы рухомы састаў выпрабоўваюць на адпаведнасць паказчыкам бяспекі руху, электра- і пажарнай бяспекі, аховы працы, падвяргаюць дынаміка-трываласным і хуткасным тэстам. Выпрабаванні праводзіць Канструктарска-тэхнічны цэнтр БЧ з прыцягненнем Балтыйскага выпрабавальнага цэнтра і БелДУТа. Прыёмачныя выпрабаванні плануецца завяршыць да 25 красавіка. Іх вынікі будуць залічаныя пры сертыфікацыйных выпрабаваннях новага рухомага саставу .

 

Машыністы, якім трэба будзе працаваць на дызель-цягніках ДП3, ужо прайшлі тэарэтычны курс навучання ў Польшчы. У цяперашні час у Беларусі яны праходзяць практычнае навучанне навыкам кіравання новай тэхнікай.

У красавіку на БЧ паступіць трэці дызель-цягнік ДП3. Такім чынам, будзе ажыццёўлена пастаўка ўсіх 3-х адзінак рухомага саставу, прадугледжаных кантрактам.

У ДП3 ëсць 145 месцаў для сядзення. Даўжыня цягніка — 69,3 м, канструкцыйная хуткасць руху — 140 км/ч. Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў. Да паслуг пасажыраў прадстаўлены прасторныя салоны ; мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуляваннямі становішча спінкі і падлакотнікаў ; паніжаная падлога (600 мм), якая дазваляе хутка ажыццяўляць пасадку і высадку. Сярод пераваг цягніка — усталяваная ў кожным вагоне сістэма кандыцыянавання паветра ; устройства цеплавых завес уваходных дзвярэй, якое перашкаджае паступленню халоднага паветра звонку і выхаду цёплага паветра з салонаў. Дзверы ў салон абсталяваны высоўнымі прыступкамі. Для пасадкі і высадкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі прадугледжаны адкідныя трапы. У цягніку ўстаноўлены два туалетныя комплексы вакуумнага тыпу, адзін з якіх прыстасаваны для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Да спісу навін за 2014 год