Беларуская чыгунка пашырыла меню посных страў у вагонах-рэстаранах цягнікоў
19 сакавіка 2014
На перыяд Вялікага посту, які пачаўся 3 сакавіка і будзе доўжыцца па 19 красавіка 2014 года, у вагонах-рэстаранах цягнікоў Беларускай чыгункі прапануецца спецыяльнае поснае меню. Чыгуначныя рэстаратары прапануюць асартымент страў, выключаючых прадукты жывёльнага паходжання, — агароднінныя салаты, перац, фаршаваны гароднінай, вараная і смажаны бульба з грыбамі, розныя кашы, грыбная салянка і іншыя стравы. Дэсертнае меню замест пірожных прапануе вялікі выбар садавіны і сокаў.
Акрамя посных страў, у вагонах-рэстаранах прапануюцца традыцыйныя фірмовыя стравы.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год