Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 12 жніўня адмяняе цягнік Баранавічы—Марыупаль

22 ліпеня 2014

У сувязі з становішчам ва ўсходніх рэгіёнах Украіны Беларуская чыгунка па ўзгадненні з чыгуначнай адміністрацыяй «Укрзалiзниця» з 12 жніўня адмяняе цягнік № 384/383 Баранавічы—Марыупаль.

Акрамя таго, пачынаючы з 22 ліпеня і да адмены з абароту, маршрут названага цягніка будзе скарочаны да станцыі Харкаў.

 

Так, з 22 ліпеня па 10 жніўня цягнік № 384 будзе накіроўвацца ў зносінах Баранавічы—Харкаў па цотных чыслах, адпраўляючыся з Баранавічаў у 22:17 і прыбываючы ў Харкаў у 19:13. У зваротным кірунку з 24 ліпеня па 12 жніўня цягнік таксама будзе курсіраваць па цотных чыслах. Час адпраўлення з Харкава — 3:12, прыбыцця на канчатковую станцыю Баранавічы-Палескія — 00:15.

Час у шляху руху цягніка складзе каля 21 гадзіны.

Пасажырам, якія жадаюць ехаць далей да чыгуначных станцый, размешчаных на ўчастку Харкаў—Данецк—Марыупаль, прадастаўлена магчымасць ажыццявіць перасадку па станцыі Харкаў на цягнік № 321 Харкаў—Марыупаль (адпраўляецца штодня ў 22:15 і прыбывае на канчатковую станцыю у 9:13).

Пасажыры, што едуць ў Рэспубліку Беларусь у зваротным кірунку, могуць скарыстацца цягніком № 322 Марыупаль—Харкаў (адпраўленнем са станцыі Марыупаль штодня ў 18:38 і прыбыццём у Харкаў у 04:43) і далей ажыццявіць перасадку на штодзённы цягнік № 100 Сімферопаль—Мінск (адпраўляецца са станцыі Харкаў у 5:44 і прыбывае ў Мінск у 23:17).

Да ўвагі пасажыраў!

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў, якія папярэдне набылі білеты на цягнік № 384/383 Баранавічы—Марыупаль, звярнуцца ў чыгуначныя касы, дзе ім будзе вернуты поўны кошт праязных дакументаў і прапанаваны новыя варыянты праезду.

Таксама звяртаем увагу на неабходнасць удакладняць інфармацыю праз даведачныя службы, білетныя касы вакзалаў і на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: Украіна
Да спісу навін за 2014 год