Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пачаў курсіраваць хуткі цягнік ў зносінах Мінск—Віцебск, прызначаны Беларускай чыгункай на час правядзення «Славянскага базару»

08 ліпеня 2014

Сёння ў 12.28 са станцыі Мінск-Пасажырскі ў Віцебск адправіўся першы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 712/711, прызначаны Беларускай чыгункай на час правядзення ХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

 

Цягнік будзе курсіраваць штодня па 16 ліпеня. Час яго адпраўлення з Мінска — 12.28, прыбыцця ў Віцебск — 16.01. Паглядзеўшы канцэрт, госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць з Віцебска выехаць ноччу ў 01.44 і быць у сталіцы раніцай у 05.29.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год