Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка укараніла паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на ўсе цягнікi ў прамых зносінах Мінск—Вільнюс

02 чэрвеня 2014

З 1 чэрвеня паслуга электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць у касе праязны дакумент, стала даступнай пры аплаце праз Інтэрнэт білетаў на ўсе цягнікі, якія курсiруюць паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай.

Звяртаем увагу пасажыраў, якія будуць карыстацца новай паслугай пры куплі білетаў у гэтым напрамку, што пры пасадцы ў цягнік неабходна прад'явіць не толькі дакумент, якi сведчыць асобу, пазначаны пры электроннай рэгістрацыі, але і раздрукаваны бланк заказу.

Укараненне паслугі электроннай рэгістрацыі на цягнікі ў зносінах Мінск—Вільнюс стала чарговым этапам мэтанакіраванай працы БЧ па развіцці анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў, павышэннi якасці абслугоўвання пасажыраў, пашырэннi пераліку паслуг.

 

Нагадваем, да гэтага часу паслуга электроннай рэгістрацыі была даступная пры куплі білетаў на ўсе цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсiруюць ў межах Беларусі; на ўсе цягнікi ў прамых зносінах Беларусь—Расія (без транзіту па тэрыторыі іншых дзяраў) і цягнік Мінск—Рыга.

У студзені—красавіку бягучага года праз анлайн -сістэму продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі было набыта 306 тыс. праязных дакументаў на цягнікі, што перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года ў 2,5 разы. У тым ліку 245 тыс. білетаў было аформлена з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, што ў 3,5 разы больш, чым у студзені—красавіку 2013 года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год