Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка на час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа

20 чэрвеня 2014

Беларуская чыгунка прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа № 712/711, які будзе курсіраваць паміж Мінскам і Віцебскам падчас правядзення ХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Цягнік будзе курсіраваць штодня з 8 па 16 ліпеня. У першы рэйс ён адправіцца 8 ліпеня напярэдадні святочных мерапрыемстваў. І за 3,5 гадзіны даставіць пасажыраў у Віцебск.

Беларуская чыгунка прадугледзела зручны графік руху. Цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.28 і прыбываць у Віцебск у 16.01. Паглядзеўшы канцэрт, госці «Славянскага базара» на гэтым жа цягніку змогуць з Віцебску выехаць уначы ў 01.44 і быць у сталіцы раніцай у 05.29.

Віцебскі вакзал — адзін з найстарэйшых на Беларускай чыгунцы. У цяперашнім годзе яму спаўняецца 148 гадоў.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год