Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка часова прыпыняе продаж праязных дакументаў на некаторыя цягнікі, якія ідуць па тэрыторыі Украіны

06 чэрвеня 2014

На падставе апавяшчэння чыгуначнай адміністрацыі «Укрзалiзниця» ў сувязі з частковай карэкцiроўкай графіка руху цягнікоў па тэрыторыі Ўкраіны, часова прыпыняецца рэалізацыя праязных дакументаў на наступныя цягнікі:

 
  • №46/45 Мiнск—Мінеральныя Воды (уключаючы бесперасадачныя вагоны Брэст—Мінеральныя Воды і Магілёў—Мінеральныя Воды) з 15 чэрвеня;
  • №384/383 Баранавічы—Марыупаль (уключаючы бесперасадачныя вагоны Віцебск—Марыупаль) і №302/301 Мiнск—Адлер (уключаючы бесперасадачныя вагоны Брэст—Адлер і Магілёў—Адлер) — з 16 чэрвеня;
  • № 390/389 Мiнск—Анапа (уключаючы бесперасадачныя вагоны Брэст—Анапа і Магілёў—Анапа) — з 17 чэрвеня.

Просім пасажыраў уважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі пра змену ўмоў продажу праязных дакументаў на цягнікі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год