Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Да ўвагi пасажыраў! Беларуская чыгунка падоўжыла продаж праязных дакументаў на цягнікі ў зносінах з Крымам да 1 верасня

20 чэрвеня 2014

Па ўзгадненні з датычнымі чыгуначнымі адміністрацыямі Беларуская чыгунка падоўжыла продаж праязных дакументаў на цягнікі № 100/99 Мінск—Сімферопаль, № 160/159 Мінск—Еўпаторыя, № 486/485 Баранавічы—Феадосія да 1 верасня.

Нагадваем, цягнік № 100/99 Мінск—Сімферопаль адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі штодня ў 07.45 і прыбывае на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі на наступны дзень у 13.05. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Сімферопаля — 19.20, прыбыццё ў Мінск — 23.17 наступнага дня. У склад цягніка ўключаны бесперасадачныя вагоны Брэст—Сімферопаль, Віцебск—Сімферопаль, Магілёў—Сімферопаль, Гродна—Сімферопаль.

Цягнік № 160/159 Мінск—Еўпаторыя курсіруе адзін раз на чатыры дні. З Мінска ён адпраўляецца ў 20.03 і прыбывае на станцыю Еўпаторыя ў 04.10 праз суткі. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Еўпаторыі — 09.49, прыбыццё ў Мінск — 15.40 наступнага дня.

 

Цягнік № 486/485 Баранавічы—Феадосія таксама будзе курсіраваць адзін раз на чатыры дні. Адпраўленне са станцыі Баранавічы-Палескія — ў 18.07, прыбыццё у Феадосію — ў 05.00 праз суткі. У зваротным напрамку цягнік будзе адпраўляцца з Феадосіі ў 09.00 і прыбываць у Баранавічы ў 18.05 наступнага дня.

Просім пасажыраў уважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі пра змену ўмоў продажу праязных дакументаў на цягнікі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Да спісу навін за 2014 год