Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Да ўвагi пасажыраў! Беларуская чыгунка аднаўляе продаж білетаў на цягнікі ў зносінах з Крымам з 16 чэрвеня

13 чэрвеня 2014

Па ўзгадненні з датычнымі чыгуначнымі адміністрацыямі Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў з 16 чэрвеня па 30 ліпеня на цягнікі № 100/99 Мінск—Сімферопаль, № 160/159 Мінск—Еўпаторыя, № 486/485 Баранавічы—Феадосія.

Цягнік № 100/99 Мінск—Сімферопаль будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі штодня ў 07.45 і прыбываць на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі на наступны дзень у 13.05. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Сімферопаля — 19.20, прыбыццё ў Мінск — 23.17 наступнага дня. У склад цягніка ўключаны бесперасадачныя вагоны Брэст—Сімферопаль, Віцебск—Сімферопаль, Магілёў—Сімферопаль, Гродна —Сімферопаль.

Цягнік № 160/159 Мінск—Еўпаторыя будзе курсіраваць з 15 чэрвеня адзін раз у чатыры дні. З Мінска ён будзе адпраўляцца ў 20.03 і прыбываць на станцыю Еўпаторыя ў 04.10 праз суткі. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Еўпаторыі — 09.49, прыбыцця ў Мінск — 15.40 наступнага дня.

 

Цягнік № 486/485 Баранавічы—Феадосія будзе курсіраваць з 14 чэрвеня адзін раз у чатыры дні. Адпраўляцца са станцыі Баранавічы-Палескія ў 18.07 і прыбываць у Феадосію ў 05.00 праз суткі. У зваротным напрамку цягнік будзе адпраўляцца з Феадосіі ў 09.00 і прыбываць у Баранавічы ў 18.05 наступнага дня.

Просім пасажыраў ўважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб змене ўмоваў продажу праязных дакументаў на цягнікі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год