Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» дамовіліся пашырыць вобласць ужывання спецыяльнага тарыфу пры перавозках пасажыраў у прамых зносiнах

10 чэрвеня 2014

Гэта пытанне было разгледжана падчас пасяджэння двухбаковай пастаянна дзеючай працоўнай групы па ўзаемадзеянні ў сферы арганізацыі чыгуначных пасажырскіх перавозак паміж Расіяй і Беларуссю, якое прайшло ў Маскве ў чэрвені.

Зараз чыгункі Беларусі і Расіі з мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў і прыцягнення дадатковага пасажырапатоку прымяняюць спецыяльны тарыфны план на цягнікі №4/3 Брэст—Масква і №7/8 —Брэст, які ў залежнасці ад тэрмінаў набыцця білетаў прадугледжвае скідкі ад 10% да 15% да агульнага кошту праезду па тэрыторыі дзвюх краін у вагонах усіх тыпаў, акрамя агульных, аплату дзейснага тарыфу без скідак альбо прымяненне надбаўкі 5% у выпадку набыцця білетаў перад адпраўленнем цягніка.

 

Для пашырэння зоны прымянення гэтага спецыяльнага тарыфнага плана папярэдне ўзгоднены наступныя цягнікі фарміравання БЧ і ААТ «Федэральная пасажырская кампанія»: №11/12 МаскваМiнск, №35/36 Санкт-ПецярбургБрэст, №113/114 НовасібірскБрэст, №50/49 БрэстСанкт-Пецярбург, №52/51 МiнскСанкт-Пецярбург, №78/77 ГроднаМасква, №104/103 БрэстНовасібірск, №376/375 ГомельАдлер.

Тэрмін уводу дзеяння гэтага тарыфнага плана для асобных цягнікоў будзе аб'яўлены пасля праходжання працэдур узгаднення чыгуначнымі адміністрацыямі ва ўстаноўленым парадку.

Акрамя таго, з 5 чэрвеня для станцыі Мiнск-Пасажырскі выдзелена пастаянная норма месцаў (адзін плацкартны і адзін купэйны вагоны) на цягнік №360 КалінінградАдлер для папярэдняга продажу праязных дакументаў у білетных касах Беларусі. Раней білеты на гэты цягнік рэалізоўваліся ў дзень адпраўлення.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год